• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Hrodna.life аднавіў краўдфандынгавую падтрымку

    Рэдакцыя гродзенскага анлайн-выдання Hrodna.life аднавіла краўдфандынгавую падтрымку.

    Паводле слоў галоўнага рэдактара Hrodna.life Аляксея Шоты, беларускамоўнаму выданню пакуль цяжка выжываць толькі за кошт рэкламы:

    “Прадалі кнігу Руслана Кулевіча крыху зарабілі, але выдаткі ёсць увесь час. Мы пераехалі ў сваё памяшканне, а гэта і камунальныя плацяжы,  і арэнда. У нас павялічваецца рэдакцыя, мы закупляем тэхніку, — тлумачыць неабходнасць грашовай падтрымкі Аляксей Шота. —

    Таму дзякуем усім, хто раней падтрымліваў нас “рублём”, а таксама запрашаем далучыцца новых падпісантаў для падтрымкі адзінага лакальнага беларускамоўнага выдання”.

    Мінімальная сума падтрымкі Hrodna.life ад ахвярадаўцы — 2 рублі на месяц, а максімальная – 100 рублёў, якія магчыма пералічыць праз “Талаку” на рахунак выдання. За свае ахвяраванні падпісанты атрымліваюць падзякі на старонцы выдання, а таксама розныя падарункі ў залежнасці ад сумы ахвяраванняў: кубкі, бірулькі, нататнікі, кнігу Руслана Кулевіча, світшоты з аленем Лявонам альбо магчымасць удзельнічаць у івэнтах рэдакцыі.

    А першыя дзесяць асобаў, якія падтрымаюць Hrodna.life не менш, чым на 20 рублёў, атрымаюць у падарунак новы альбом гродзенскага барда Віктара Шалкевіча, а таксама кубак, брэлок і нататнік Hrodna.life.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці