• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Hrodna.life запусціў краўдфандынг: ахвярадаўцы змогуць удзельнічаць у планёрках рэдакцыі

    Гродзенскія журналісты запусцілі краўдфандынгавую кампанію па зборы сродкаў для адзінага беларускамоўнага СМІ ў горадзе — сайта Hrodna.life. За год працы ў гэтага інтэрнэт-рэсурса, што вырас з выдання “Твой Стыль”, з’явілася сталая каманда, аднак сёння, поводле рэдактара сайта Аляксея Шоты, старонцы вельмі патрэбная падтрымка чытачоў, у тым ліку і фінансавая.

    «Hrodna.life не зусім тыповае медыя. Хоць у нас ёсць рэклама, мы — не цалкам камерцыйныя. Мы ствараліся першапачаткова, як праект грамадскіх арганізацый. Мы верым у тое, што робім патрэбныя для гродзенцаў рэчы. Ёсць практычныя прыклады: за апошні год працы, мы шмат чаго  дамагліся ў горадзе, з намі лічацца гарадскія ўлады і арганізацыі, — кажа Аляксей Шота. — Таму мы разлічваем на дапамогу нашых чытачоў. Бо мы працуем перадусім для іх».

    Кіраўнік рэдакцыі Hrodna.life кажа, што грошы патрэбныя перадусім, каб годна аплочваць працу журналістаў, а таксама на развіццё сайта. І спадзяецца, што збор сродкаў дапаможа зрабіць так, каб для многіх аўтараў гэтая праца была не толькі асноўнай, але і адзінай. Бо калі чалавек на 100 % будзе аддаваць сябе сайту, то і вынік будзе яшчэ лепшым.

    Паводле яго слоў, колькасць рэкламы за апошні год павялічылася. Нікога ўжо не палохае беларускамоўны сайт. Наадварот — расце зацікаўленасць. Але даходаў ад рэкламы яшчэ недастаткова, каб забяспечыць працу рэдакцыі. Таму і патрэбная дапамога.

    «Вынік на сёння я лічу выдатным: мы камандай з трох чалавек робім працу, якую многія не робяць і камандай з двадцаці. А з нашымі чытачамі мы зможам дасягнуць яшчэ больш», — перакананы Аляксей.

    У планах Hrodna.life на наступны год: пашырыць штат журналістаў,а таксама развіваць рэкламную службу, каб павялічыць камерцыйныя даходы.

    Дапамагчы сайту Hrodna.life магчыма на адмысловай старонцы праекта на «Талацэ».

    Рэдакцыя сайта абяцае кожнаму, хто яе падтрымае, — розныя бонусы і падарункі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці