• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Хто «падставіў» Бабруйскую падатковую?

    Галоўнага рэдактара ​​«Бобруйского курьера», якога падаткавікі западозрылі ў дармаедстве і даслалі апавяшчэнне пад нумарам 1937, «вызвалілі» ад выплаты збору за 2015 год.

    13 кастрычніка кіраўнік «Бобруйского курьера», сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў Анатоль Санаценка атрымаў адказ з ІМПЗ па г. Бабруйску на свой ліст. Адказ мае загаловак: «Аб разглядзе звароту».

    У ім, пасля агульнай інфармацыйнай часткі пра «сэнс» і «змест» дэкрэта № 3 ад 2‑га красавіка 2015 г., бабруйская падатковая інспекцыя «прызнаецца», што ў яе не было інфармацыі аб статусе Анатоля Санаценкі як галоўнага рэдактара (дырэктара) выдавецкай фірмы і як члена творчага саюза.

    Маўляў, звесткі пра гэта не былі прадастаўлены ні ФСАН, ні Саюзам беларускіх пісьменнікаў. Таму ён — паводле інфармацыйнай базе дадзеных — і быў уключаны ў «склад плацельшчыкаў збору». Але, на падставе прадстаўленых ім дакументаў і звестак, у адпаведнасці з падпунктам 5.9 пункта 5 Дэкрэта № 3, ён вызваляецца ад выплаты збору за 2015 год.

    «Па маіх крыніцах, восенню 2011 г. я быў уключаны ў так званы «чорны спіс» грамадскіх, палітычных актывістаў, праваабаронцаў і незалежных журналістаў, якія пражываюць у Бабруйску. У ім каля 20 прозвішчаў. Мне вядома, што, паводле «плану» ўладаў (між іншым, гэтыя іх дзеянні караюцца паводле крымінальнага кодэксу), усім «сілавым» і кантралюючым органам і ўстановам Бабруйска негалосна прадпісвалася «адсочваць і паведамляць».

    Збіраць інфармацыю, паведамляць пра тое, што адбываецца з людзьмі з гэтага спісу. З унясеннем якраз такі ў адзіную «інфармацыйную базу». Хай і нелегальную.

    Тое, што я з’яўляюся дырэктсрам фірмы і галоўным рэдактарам і газеты, а з верасня 2012 года яшчэ і сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў, упэўнены, добра вядома ўсім, «каму трэба» і ня трэба. Тым больш што інфармацыя пра гэта ўжо шмат гадоў змяшчаецца ў адкрытых крыніцах — на сайце «Бобруйского курьера», у сацыяльных сетках і г.д., а не толькі ў іх «унутраных», афіцыйных дакументах.

    Таму лічу, што бабруйскую падатковую «падставілі» не ФСАН або СБП, а менавіта тыя органы, якія і пераследуюць мяне, так бы мовіць, на «крымінальных» пачатках. І ўжо не першы год», — кажа Анатоль Санаценка.

    Нагадаем, 23-га верасня 2016 года галоўны рэдактар ​​«Бобруйского курьера» Анатоль Санаценка знайшоў у сваёй паштовай скрыні Апавяшчэнне ад ІМПЗ па г. Бабруйску, пад «сімвалічным» нумарам 4–4‑15/1937.

    У апавяшчэнні яму прапаноўвалася «у самыя кароткія тэрміны» з’явіцца ў падатковую інспекцыю для дачы тлумачэнняў.

    Бабруйскіх падаткавікоў цікавіла «пытанне ўдзелу ў фінансаванні дзяржаўных расходаў» галоўнага рэдактара «Бобруйского курьера».

    Пасля гэтага Анатоль Санаценка пісьмова праінфармаваў ІМПЗ па г. Бабруйску пра свой статус як кіраўніка выдавецкай фірмы і як пісьменніка.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці