• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Ідзе лiк на дні да скону выдання «Прэсбол». Ужо на гэтым тыдні можа выйсці яго апошні нумар

    Пры гэтым брэнд «Прэсбол» можа і не знікнуць – па дадзеных Tribuna.com, АБФФ хоча захаваць выхад якога-небудзь выдання пад такой назвай.

    11 жніўня нечакана памёр 54-гадовы галоўны рэдактар газеты «Прэсбол» Сяргей Лісічкін. Калі да яго прызначэння на пасаду ў канцы 2020-га выданне дазваляла сабе асвятляць, як спартсмены ўдзельнічаюць у пратэстах супраць рэжыму Лукашэнкі, падпісваюцца за сумленныя выбары і атрымліваюць за ўсё гэта помсту ад сістэмы, то пры Лісічкіне такіх тым не паднімалі (затое прарэжымныя выказванні на старонках з’яўляліся). А пра некаторых непажаданых рэжыму людзей не пісалі ўвогуле – з‑за гэтага журналіст Ягор Марціновіч, якога кінулі ў турму і пакінулі «Прэсбол» як адзіную крыніцу спортінфармацыі, думаў, што Ілля Шкурын проста завяршыў кар’еру. Усё гэта складалася ў рэдакцыйную палітыку, якую незадоўга да прыходу Лісічкіна абазначыў саўладальнік «Прэсбола» і дырэктар яго юрыдычнай асобы Юрый Арлоў: «З 9 жніўня [2020 года] наступіла новая эра. Каб у ёй захаваць «Прэсбол», яму трэба затупіцца».

    Аднак у 2023‑м аказалася, што «затуплення» для захавання было недастаткова – ну, або «Прессбол» не апусціўся да патрэбнага рэжыму ўзроўню тупасці. У некралогу па Лісічкіну супрацоўнікі выдання ўказалі, што ягонае «сэрца не вытрымала стрэсу, на здароўе адбіваліся праблемы, звязаныя з цяжкай фінансавай сітуацыяй «Прэсбола». А месца галоўнага рэдактара ніхто не заняў – у гэтым няма сэнсу, таму што, хутчэй за ўсё, амаль 33-гадовая гісторыя газеты падыходзіць да канца. Асноўная надзея на выратаванне – сіламі АБФФ – згасла.

    Даведаліся падрабязнасці, магчыма, апошніх дзён жыцця некалі легендарнага «Прэсбола».

    Наогул да чэрвеня 2023-га падавалася, што на рэжымных умовах «Прэсбол» можа існаваць яшчэ даволі доўга. Але тут сайт газеты ўзламалі «Кіберпартызаны», а тое, што апублікаваную хакерамі непажаданую для сістэмы інфармацыю не змаглі прыбраць імгненна, прыцягнула ўвагу і праверкі з боку рэжыму. 16 чэрвеня здарылася самае страшнае для «Прэсбола» – рэжымныя органы, якія маюць тэхнічны кантроль над інтэрнэтам у Беларусі, закрылі на яе тэрыторыі доступ да сайта газеты. Афіцыйна гэта ніяк не тлумачылі, толькі ў прыватным парадку намякнулі, што не трэба было размяшчаць навіны пра бягуху Крысціну Ціманоўскую і фота экс-гульца зборнай Беларусі па пляжным футболе Іллі Савіча (абодва даўно непажаданыя для рэжыму). А ў АБФФ не спяшаліся дапамагаць газеце, 50% якой валодаюць – затаілі крыўду за тое, што ў 2020‑м сумленныя навіны на сайце падвяргалі рызыцы рэжымны дабрабыт федэрацыі.

    У выніку працу партала згарнулі (з тых часоў ён не адкрываецца і па-за Беларуссю). У пачатку жніўня прэсболаўцы паспрабавалі запусціць фармальна іншы сайт, але, хоць там і не было ніякай «крамолы», ужо на наступны дзень сіламі рэжыму і гэты адрас у Беларусі не адкрываўся. Тады і стала канчаткова зразумела, што фінансавы крызіс накрывае выданне з галавой – «Прэсбол», вядома, атрымліваў некаторыя даходы ад падпіскі і рознічных продажаў газеты, але жыў у першую чаргу за кошт рэкламы на сайце.

    Пакуль жыла надзея на перазапуск праекта ў інтэрнэце, «Прэсбол» жыў у ранейшым рытме з дапамогай улівання асабістых сродкаў Арлова. Ну а ў жніўні яму стала зразумела, што ранейшы фармат не вернецца. Па нашых звестках, тады ж калектыву «Прэсбола» было абвешчана, што для іх знікае паняцце аклада – сумы, якія налічваюцца, сталі залежаць толькі ад таго, у якой колькасці і памеры матэрыялы чалавек напіша за месяц. У выніку, паводле апошніх даных, заробкі супрацоўнікаў у «Прэсболе» ўпалі на 30–50 працэнтаў і цяпер, па сведчаннях нашых крыніц, абмяжоўваюцца некалькімі сотнямі рублёў.

    Масавага адтоку працаўнікоў з‑за новых умоў не здарылася – людзі былі незадаволеныя, але штат, па сутнасці, захаваўся. Аднак літаральна праз тыдзень пасля абвяшчэння новага «фінансавага курсу» ў калектыве здарылася сур’ёзная страта – памёр Лісічкін. Як кажуць нашыя суразмоўцы, на здароўе галоўрэда магло паўплываць і тое, што ў апошні час ён ужо не карыстаўся ў АБФФ такой павагай, як падчас прызначэння на пасаду.

    Нумары «Прэсбола» сталі выходзіць у друк за подпісам намесніка галоўрэда Аляксандра Дабрыяна. Ну а Арлоў літаральна адразу пасля смерці Лісічкіна адправіўся на прыём да старшыні АБФФ Мікалая Шарснёва. Дырэктар ТАА «Прэсбол-91» прасіў дапамагчы выданню грашыма. У адказ функцыянер даў зразумець, што датаваць выданне АБФФ не гарыць жаданнем. Аднак Шарснёў прапанаваў традыцыйны для сябе варыянт – скласці справаздачу з планам выхаду з крызіснай сітуацыі (падобную прапанову праігнараваў Георгій Кандрацьеў – і тут жа пазбавіўся пасады галоўнага трэнера зборнай Беларусі). Калі б дакумент уразіў «моцнага гаспадарніка», то ён гатовы быў бы зацвердзіць выдзяленне «Прэсболу» нейкіх фінансаў.

    Па нашых даных, зусім нядаўна адбылася яшчэ адна сустрэча Арлова з Шарснёвым, на якой дырэктар павінен быў прадставіць свой «план выратавання». Аднак ён, мяркуючы па ўсім, не ўразіў. Як нам паведамілі інфармаваныя крыніцы, Шарснёў зноў заявіў, што «проста так» грошай не дасць, і прапанаваў яшчэ раз падумаць над тым, як захаваць выданне, сказаўшы, што ўсё залежыць нібыта ад самой газеты.

    Як удалося даведацца, такія навіны памянялі прагнозы на тэрмін жыцця выдання ў горшы бок. Раней супрацоўнікі рыхтаваліся да таго, што «Прэсбол» спыніць існаванне ў канцы 2023 года – па нашых звестках, газету нават не ўключалі ў падпісны каталог дзяржпошты на 2024‑ы. Цяпер жа Арлоў пазначыў, што калі за некалькі дзён не знойдуцца крыніцы фінансавання (а для гэтага павінен адбыцца цуд), то, хутчэй за ўсё, апошні нумар у гісторыі газеты выйдзе праз лічаныя дні – у пятніцу, 29 верасня. Яшчэ тры месяцы цягнуць «Прэсбол» і яго работнікаў за свае грошы дырэктар аказаўся не гатовы. Як будуць юрыдычна раставацца з калектывам, пакуль невядома.
    Пры гэтым брэнд «Прэсбол» можа і не знікнуць – па нашых даных, АБФФ хоча захаваць выхад якога-небудзь выдання пад такой назвай. Па інфармацыі некалькіх крыніц, адзін з варыянтаў – газета, дзе асвятляюцца выключна футбольныя падзеі. Па сутнасці, можа адбыцца адраджэнне газеты «Все о футболе» – яна пры АБФФ выходзіла з 1992-га, але была закрытая самой федэрацыяй у канцы 2013 года, каб не ствараць канкурэнцыю «Прэсболу», які перайшоў пад яе кантроль.Чытайце яшчэ:

    «Самы пачварны дзень у маім жыцці». Галоўны рэдактар «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч распавёў пра свой арышт

    Что такое туркменизация журналистики? Это возможное завтра для белорусских медиа

    «У Грузіі пакуль нікога з незалежных журналістаў не пасадзілі, але, баюся, ключавое слова «пакуль»», — рэдактарка Sova.news Марта Ардашэлія

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці