• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Ігар раз’юшаны». Дар’я Лосік сустрэлася з мужам, які 707 дзён за кратамі

    Палітвязень ня бачыў жонкі месяц. Па словах Дар’і, сустрэча атрымалася зусім не рамантычная.

    Разгляд скаргі на прысуд па «справе Ціханоўскага», па якой праходзіць і журналіст Свабоды Ігар Лосік, адбыўся ў Вярхоўным судзе ў Менску 31 траўня і 1 чэрвеня. Судзьдзі пакінулі прысуд у сіле, Ігар асуджаны на 15 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Празь дзень пасьля абвяшчэньня рашэньня Вярхоўнага суду Дар’я Лосік сустрэлася з мужам у гомельскім СІЗА‑3.

    «Настрой у Ігара ня вельмі добры, — кажа Дар’я. — Ён ня вельмі каб чакаў, што судзьдзі адумаюцца і пачнуць нарэшце сумленна выконваць сваю працу. Ні ў якім разе. Але Ігар задае такое пытаньне — „Што вы робіце?“ Краіна ў вельмі дрэнным стане, і ня толькі эканамічным. Гэта краіна-ізгой на дадзены момант. Няўжо ўсе гатовыя ісьці да канца, каб пакінуць пасьля сябе выпаленую зямлю?».

    Пакуль невядома, калі і куды дакладна этапуюць Ігара Лосіка. Аднак ён ужо цяпер мае апасеньні, што на новым месцы яму будзе вельмі складана, расказвае Дар’я.

    «У калёніях практыкуецца зьмяшчаць палітвязьняў у ШЫЗА, — кажа яна. — Ігар кажа, што кожная яго пасадка ў ШЫЗА будзе суправаджацца дзеяньнямі зь яго боку. А я ад сябе скажу так — кожнае дзеяньне з боку Ігара будуць суправаджаць і мае дзеяньні. І з кожным разам усё больш жорсткія. Пакуль усё гэта ня спыніцца. Усе людзі, якія гэтым займаюцца, настолькі слабыя, што могуць зьдзекавацца толькі з тых, хто ўжо за кратамі. Яны ўсе невінаватыя, але маюць тэрміны большыя, чым рэцыдывісты, гвалтаўнікі і забойцы».

    Дар’я кажа, што Ігар Лосік абяцае на любы прэсінг за кратамі адказваць адпаведнымі крокамі, ён настроены рашуча. Сустрэча з мужам працягвалася стандартныя дзьве гадзіны. Перад этапаваньнем Ігар падлячыў зубы. Перапіска ў яго па-ранейшаму абмежаваная. Лісты даходзяць толькі ад самых блізкіх родных.

    «Ігар разьюшаны, — кажа Дар’я. — І я, у прынцыпе, таксама. Думаю, гэта было заўважна па маім учорашнім звароце. Ігар не разумее, чаму ніхто з боку ўлады ня бачыць наперад. Падрыхтаваў рэчы для пераезду. Пакуль у сваёй ранейшай камэры. Ігар больш гаварыў пра тое, што ўсім тым, хто прымае такія рашэньні, як разгляд апэляцыі 1 чэрвеня, трэба думаць сваёй галавой. Гэта не было рамантычнае спатканьне, хоць мы ня бачыліся ўжо месяц. Я магу зразумець Ігара, я адчуваю тое ж самае. Ігар пастаянна гаварыў мне пра тое, што нейкі факт ціску на яго прывядзе да рэакцыі зь яго боку».

    Дар’я спадзяецца атрымаць яшчэ хаця б адно спатканьне, пакуль Ігар у Гомлі. Яна кажа, што ўпэўненасьці ў такой магчымасьці няма.

    31 траўня Вярхоўны суд Беларусі разгедзеў апэляцыі 6 удзельнікаў так званай «справы Ціханоўскага» і пакінуў прысуды бязь зьменаў. Пазаштатны кансультант Беларускай службы Радыё Свабода Ігар Лосік быў асуджаны ў сьнежні 2021 году судом у Гомлі на 15 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму.

    Прэзыдэнт мэдыякарпарацыі «Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода» Джэймі Флай назваў рашэньне Вярхоўнага суду «глыбока расчаравальным» Беларусі і заявіў, што кампанія «не супакоіцца, пакуль Ігар ня будзе зноў на волі і не ўзьяднаецца са сваёй сям’ёй, жонкай Дарʼяй і дачкой Паўлінай».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці