• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Імкніцеся да дасканаласці, раіць гродзенскі фатограф Яўген Кандратовіч

    Малады гродзенскі фатограф Яўген Кандратовіч — сябра народнага фотаклуба “Гродна”.  У розныя часы яго здымкі былі як ў друкаваных, так і інтэрнэт выданнях: самвыдат LooK (samlook.org), Budzma, Tut.by, Grodno.in, “Твой Cтыль”, “Вечерний Гродно”.

    Прымаў удзел у розных выставах, конкурсах, фатаграфічных плэнерах: выстава «Фотафьюжэн-2011» (Гродна, Масква, 2011); фотаконкурс «Gyvos zemes mintys», фіналіст і ўдзельнік выніковай выставы ( Мажэйкяй, Клайпеда, Літва, 2011–2012);  каллектыўная выстава фотоклуба “Гродна” (Стренгнес, Швецыя, 2012); юбілейная выстава фотоклуба “Гродна” (Гродна, 2012); конкурс-выстава маладых фатографаў “Я‑малады” (Масква, 2012); персанальная выстава “Dark Jazz” (Гродна, 2014); Удзельнік міжнароднага пленера VIII Między­nar­o­dowe, Plen­erowe Spotka­nia Fotograficzne Wschód — Zachód 2014 (Петрыкаў-Трыбунальскi, Польшча, 2014). калектыўная выстава «Шум вулiц»(Гродна, 2014, лiстапад 2014); калектыўная выстава народнага фотаклуба “Гродна”, прысвечаная 888-годдзю горада і 44-годдзю фотаклуба “Імгненні гарадзенскай прыгажосці” ( кастрычнік 2016, Гродна).

    У сваёй працы фатограф выкарыстоўвае пераважна тэхніку фірмы Canon (фотакамера Canon 60 D і Canon 400 D, аб’ектывы canon 24 mm, canon 50 mm, Samyang 8mm).

    10 парадаў ад Яўгена Кандратовіча, каб стаць майстрам фота:

    Падрыхтавацца да здымак: праверыць камеру, флэшку (на ёй павінна быць вольнае месца!) , зарадзіць акумулятары і гэтак далей.

    Паспрабаваць найбольш даведацца пра героя матэрыяла перад здымкамі (магчыма запытацца ў калег, хто рабіў рэпартаж з ім, ці знайсці яго здымкі ў сацыяльных сетках).

    Быць назіральным і ўважлівым, як падчас здымак, так і падчас адбору матэрыяла (магчыма, пашанцуе падлавіць нейкія эмоцыі, альбо характэрную міміку і жэсты чалавека).

    На маю думку, важна не абразіць чалавека сваімі фотаздымкамі (не вельмі эстэтычна будзе выглядаць чалавек з адкрытым ротом, ці паўзаплюшчанымі вачамі — лепш зрабіць больш дубляў).

    Спрабаваць рабіць фота з розных ракурсаў, здымаць з розных кропак (нават, калі такі ракурс можа падацца не вельмі ўдалым на першы погляд) пры гэтым старацца не перашкаджаць працаваць сваім калегам і іншым прысутным.

    Даволі цікавымі і незвычайнымі могуць выглядаць вашыя здымкі ў адлюстраванні, ці ў выпадку, калі кладуцца цені — паспрабуйце паэксперыментаваць са светам, ракурсамі, настройкамі фотаапарата.

    Па магчымасці заставайцеся да сканчэння мерапрыемства — так у вас будзе больш шанцаў падлавіць выдатны момант.

    Пастарайцеся самакрытачна адносіцца да сваёй працы, нават запытацца, што вашыя калегі думаюць наконт таго, ці іншага здымка (не ўсе вашыя фота сапраўды з’яўляюцца шэдэўрамі, як можа падавацца 🙂 ).

    Аналізуйце сваю працу — што атрымалася, што і як можна было зрабіць лепш.

    Імкніцеся да дасканаласці — наколькі гэта магчыма.

    «Вялікага досведу працы у фотажурналістыцы, канешне, мала, але ж нешта я магу» — гаворыць Яўген для Службы маніторынга ГА “БАЖ”.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці