Інструкцыя не спрацавала: на Facebook прафсаюза ЖКХ падпісалася ўсяго 45 чалавек
22 ліпеня 2019
Два тыдні таму кіраўніцтва Прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў пераканаўча папрасіла сваіх сяброў зарэгістравацца ў Facebook і ставіць лайкі на старонцы арганізацыі. Першасныя арганізацыі прафсаюза атрымалі падрабязную інструкцыю на дзвюх старонках: куды заходзіць, на што клікаць, чым дзяліцца...
Але СММ з‑пад палкі не спрацаваў: на FB-акаўнт прафсаюза падпісалася ўсяго 45 чалавек. Два тыдні таму ў старонкі было 154 падпісчыкі, 22 ліпеня іх усяго 199.
Афіцыйна ў прафсаюзе — больш за 189 тысяч сяброў.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
У Беластоку адзначылі дзень народзінаў MostMedia і каворкінга Most
20.01.2025
«Экстрэмісцкі спіс» Мінінфарма: старонка Аліны Коўшык у Facebook і «Будзьма беларусамi!» у Х
24.12.2024
Дзяніс Івашын прыслаў бацькам парады, як перажыць спёку: «Ніякіх выхадаў у цяпліцу»
24.07.2024
У Стакгольме ставяць п’есу па кнізе Дзмітрыя Плакса пра забітага сына
19.04.2024