Інтэрв’ю: ціхая смерць газетнага жанру?
Усё менш у друкаванай прэсе можна сустрэць цікавых інтэрв’ю. Рэзанансных і сенсацыйных матэрыялаў у гэтым жанры ўвогуле не прыгадаць. Ці сапраўды газетнае інтэрв’ю памірае? Як выкарыстоўваюць журналісты і рэдакцыі гэтую журналісцкую форму? Якіх герояў прадстаўляюць аўдыторыі? Каб адказаць на гэтае пытанне, быў праведзены параўнальны кантэнт-аналіз дзяржаўнай “Народнай газеты” і незалежнай “Народнай волі” за кастрычнік 2015 г.
Інтэрв’ю: законы жанра
Інтэрв’ю – гэта размова журналіста са значнай асобай на актуальную тэму. Так гаворыць агульнапрынятае вызначэнне. Фармат мае на ўвазе ўдзел у інтэрв’ю двух дзейных асобаў – журналіста і героя, якія абменьваюцца інфармацыяй, у выніку чаго атрымліваецца журналісцкі матэрыял.
Герой інтэрв’ю – чалавек, які валодае эксклюзіўнай інфармацыяй, ведамі ці мае незвычайны вопыт. Задача журналіста – разгаварыць яго, задаць пытанні, паспрыяць таму, каб больш эксклюзіўнай і цікавай інфармацыі прагучала падчас гутаркі, і затым максімальна дакладна прадставіць гэту інфармацыю аўдыторыі. Таму інтэрв’ю – гэта жанр з традыцыйна высокай роляй журналіста. Ён выступае і аўтарам, і вядучым. Праз пытанні і павароты размовы чытач можа разгледзець у журналісце эрудзіраваную і разумную асобу.
У газеце, як правіла, вынікі гутаркі з’яўляюцца ў фармаце тэксту “пытанне-адказ”, з уступам і назвай інтэрв’ю (такі фармат у заходняй прэсе мае назву QA, ад скароту англійскіх словаў “question-answer”). Фармат QA амаль не выкарыстоўваецца ў заходняй прэсе, журналісты ў Еўропе і Амерыцы разглядаюць інтэрв’ю як сродак збору інфармацыі. У канчатковы тэкст, як правіла, трапляюць толькі цытаты. Але ў беларускай традыцыі інтэрв’ю – гэта з’ява. Айчынная журналістыка ведае выдатныя прыклады гэтага жанру.
Газетнае інтэрв’ю – плюсы і мінусы формы
Плюсам формы газетнага інтэрв’ю з’яўляецца яго трываласць і завершанасць формы. Тэкст – не эфірная размова. Яго можна перачытаць, прааналізаваць. Інтэрв’ю ў эфіры, на радыё ці тэлебачанні мае фонавы характар і кароткае жыццё. Інфармацыя, якая прагучала, застаецца ў памяці аўдыторыі толькі часткова. Цяжка прыгадаць, якія інтэрв’ю мелі месца ў тэлевізійным эфіры год, пяць ці дваццаць-трыццаць год таму. Хто і якія думкі выказваў тады? Газета, друкаваны фармат, дае такую магчымасць: напісанае застаецца.
З мінусаў газетнага інтэрв’ю можна адзначыць яго неаператыўнасць. “Навінавыя”, ці “падзейныя” інтэрв’ю не пасуюць да штотыднёвікаў і газетаў, якія выходзяць два разы ці тры разы на тыдзень. Як правіла, такія выданні змяшчаюць ужо перапрацаваны тэкст пра падзею і погляд на яе. Гэта змяншае тэматычны калідор для выкарыстання жанра ў друкаванай прэсе, што, у сваю чаргу, пазбаўляе аўдыторыю друкаваных СМІ голаса першакрыніцаў: навошта друкаваць тое, што ўжо шмат разоў перадалі эфірныя СМІ і інтэрнэт? Вось ён, выклік жанру газетнага інтэрв’ю.
Магчыма таму форма тэкставага інтэрв’ю перакачавала ў глянец і забаўляльныя рубрыкі. Калі героі – зоркі кіно і шоў-бізнэса, тэрміны і дакладнасць – не галоўнае.
Вострых палітычных тэкстаў у гэтым жанры, дзе была б выкладзеная пазіцыя героя, прысутнічала б вастрыня думкі, аператыўнасць, выдатная мова і майстэрства тэкставай падачы, няма. У нашых газетах такіх матэрыялаў амаль не сустракаецца. Гэта – асноўная гіпотэза даследавання. Ці пацвердзіцца яна?
Класіфікацыя інтэрв’ю
У межах дадзенага даследавання прапануецца наступная класіфікацыя газетных інтэрв’ю (з улікам агульнапрынятай класіфікацыі, больш падрабязней гл. тут.):
- Навіннае (аператыўнае) інтэрв’ю – журналіст распытвае сведкаў, відавочцаў падзеяў і навінаў.
- Экспертнае інтэрв’ю – героем выступае адмысловец, які выказваецца на тэму актуальнай праблемы, з’явы, тэндэнцыі.
- Рэпартажнае інтэрв’ю – герой мае сваю сацыяльна значную гісторыю ці валодае інфармацыяй, якая мае грамадскую значнасць. Гэта матэрыялы такіх рубрык, як “Из первых уст” “Ракурс, “Факт і каментарый”, “Скандал” і г.д.
- Інтэрв’ю–партрэт – гутарка журналіста з вядомай асобай з мэтай прадставіць яе аўдыторыі.
- Палітычнае інтэрв’ю – героямі інтэрв’ю выступаюць асобы, звязаныя з дзяржавай, уладнымі структурамі, палітычныя актывісты.
Кантэнт-аналіз: апісанне метада
Дзеля даследавання выбраныя дзяржаўнае выданне “Народная газета” і незалежнае – “Народная воля”. Мэта даследавання – выявіць наяўнасць тэкстаў у жанры інтэрв’ю ў друкаванай прэсе і параўнаць дадзеныя. Дзеля гэтага прааналізаваныя ўсе нумары абодвух выданняў за кастрычнік 2015 г. У працэсе аналізу вылучаныя надрукаваныя ў газетах матэрыялы ў жанры інтэрв’ю, вызначная тэма, асобы герояў і размяшчэнне ў газеце. Дадзеныя занесеныя ў табліцы.
У аналізе не ўлічаныя тэксты апытанняў, матэрыялы круглых сталоў, артыкулы з элементамі інтэрв’ю ці выказванні асобных людзей, якія падаюцца рэдакцыямі ў форме “пытанне-адказ”. Пад увагу браліся толькі матэрыялы, якія адпавядаюць строгаму вызначэнню жанра: “герой –журналіст – тэма”.
Дзяржаўная і незалежная газета: дзе інтэрв’ю больш?
“Народная газета” – дзяржаўнае выданне, штотыднёвік з накладам каля 25 тыс. асобнікаў. Выдавец – установа Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Рэдакцыя газеты “Советская Белоруссия”. Аналізаваўся толькі “першы сшытак” газеты – г. зн. інтэрв’ю, змешчаныя ў дадатках, улічаныя не былі. За кастрычнік рэдакцыя “Народнай газеты” падрыхтавала 5 нумароў газеты – з №№ 39 (6335) за 2 кастрычніка па №42(6339) за 30 кастрычніка. Фармат газетых палосаў выдання – А3.
“Народная воля” – незалежнае выданне, выдавец “Унітарнае прадпрыемства “Народная воля”. Газета выходзіць два разы на тыдзень па аўторках і пятніцах у фармаце ў А2, памерам 4 друкаваныя аркушы, накладам каля 26 тыс. асобнікаў. За кастрычнік рэдакцыя “Народнай волі” падрыхтавала 9 нумароў –´ад №77(4022) за 2 кастрычніка да №85 (4030) за 30 кастрычніка.
Для параўнання колькасных дадзеных, таксама прааналізаванае штодзённае дзяржаўнае выданне “СБ-Беларусь Сегодня”. У кастрычніку выйшла 24 нумара “СБ-Беларусь Сегодня” ад №188 (24818) за 1 кастрычніка да №211 (24841) за 31 кастрычніка 2015 года. Была падлічана колькасць матэрыялаў у жанры інтэрв’ю, якія рэдакцыя прапанавала аўдыторыі. Выяўленыя колькасныя дадзеныя змешчаныя ў інфаграфіцы.
Create column charts
Графік дэманструе, што кожная газета надрукавала ў кастрычніку прыкладна каля 20 інтэрв’ю. Гэта значыць, што як дзяржаўныя газеты, “Народная газета” і “СБ-Беларусь Сегодня”, так і незалежная “Народная Воля”, размясцілі прыкладна аднолькавую колькасць матэрыялаў у вызначаным жанры.
У табліцы ніжэй прыведзеныя загалоўкі матэрыялаў і іншая інфармацыя. Як адзначалася вышэй, у аналізе не ўлічаныя тэксты ў стылі апытанняў, матэрыялаў круглых сталоў, артыкулы з элементамі інтэрв’ю, выказванні асобных людзей.
“Народная газета” Нумар, дата |
Паласа | Рубрыка | Загаловак (падзагаловак) | Герой інтэрв’ю |
№39 (6335), 2 кастрычніка |
5 | НГ Выборы-2015 | “Не надо жонглировать цифрами” | Інтэрв’ю з Сяргеем Гайдукевічам, старшынём Ліберальна-дэмакратычнай партыі |
5 | НГ Выборы-2015 | “Жесткие меры пойдут экономике на пользу” | Інтэрв’ю з Мікалаем Улаховічам, старшынём Беларускай патрыятычнай партыі | |
5 | НГ Выборы-2015 | “Нам работать легче — нашего кандидата знают, ему доверяют” | Інтэрв’ю з Марыянай Шчоткінай, кіраўніком Рэспубліканскага штаба кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнка | |
6 | НГ Выборы-2015 | “Мы чувствуем большой интерес людей к выборам” | Інтэрв’ю з Алегам Гайдукевічам, кіраўніком перадвыбарчага штаба кандыдата ў прэзідэнты Сяргея Гайдукевіча | |
7 | НГ Выборы-2015 | “Каждый показал на что способен” | Інтэрв’ю з Міхаілам Абразовым, кіраўніком перадвыбарчага штаба кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Улаховіча | |
7 | НГ Выборы-2015 | “Мимо курса. Цены на отечественные товары не должны быть жестко привязаны к котировкам валют.” | Інтэрв’ю з экспертам Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтра Кацярынай Барнуковай | |
11 | НГ Политотдел. Спросить не забыли | “Мимо курса. Цены на отечественные товары не должны быть жестко привязаны к котировкам валют.” | Інтэрв’ю з экспертам Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтра Кацярынай Барнуковай | |
№40 (6336), 9 кастрычніка |
2 | НГ Выборы | “Итоги на выходе. Проведение экзитполов говорит об открытости страны” | Інтэрв’ю з Сяргеем Мусіенка, палітолагам, кіраўніком аналітычнага цэнтра ЕСООМ |
4 | НГ Выборы | “Беларусь может помочь создать общее пространство от Лиссабона до Владивостока” | Інтэрв’ ю з Александрам Рарам, экспертам па Усходняй Еўропе | |
9 | НГ Политотдел. Спросить не забыли | “Рыба ныряет за деньгами. Когда у нас будет достаточно свое форели” | Інтэрв’ю з Віталём Панамарэнка, начальнікам аддзела рыбнай гаспадаркі Дэпартамента па меліярацыі і воднай гаспадарцы Мінсельгаспрода | |
14 | НГ Выборы | “Во внешней политике сильна инерция» | Профессор рэдфордского университета говорит об изменении американской риторики в отношении нашей страны”, Інтэрв’ю з Грыгорыем Йоффэ | |
31 | НГ Овертайм | “С небоскребами на ты” | Інтэрв’ю з Янай Несцеравай, чэмпіёнкай па скокам у ваду | |
№41 (6337), 16 кастрычніка |
7 | НГ Политотдел. Спросить не забыли | “Рок изобилия. Почему мы покупаем вещи которые нам не нужны?” | Інтэрв’ю з Барысам Паньшыным, прафесарам эканамічнага факультэта БДУ |
19 | НГ Соцыум | “Тату. Ці можна лічыць стварэнне татуіровак мастацтвам?» | Інтэрв’ю з музыкантам і майстрам па тату Алесем Таболічам | |
30–31 | НГ Овертайм | “Сеньор Алейников” | Інтэрв’ю з футбалістам Сяргеем Алейнікавым | |
№42 (6338), 23 кастрычніка |
7 | НГ Политотдел. Спросить не забыли | “Снова в плюсе” | Інтэрв’ю з Наталляй Мельнікавай, кандыдатам эканамічных навук |
10 | НГ Аналитика | «Кто заказывает застывшую музыку» | Інтэрв’ю з Міхаілам Гаухфельдам, намеснікам старшыні Беларускага Саюза архітэктараў | |
30–31 | НГ Овертайм | “Голос советского баскетбола” | Інтэрв’ю з Нінай Яромінай, тэлевядучай і спартыўным каментатарам | |
№43 (6339), 30 кастрычніка |
7 | НГ Политотдел. Спросить не забыли | “Кто идет на смену. Почему выпускники вузов работают не по специальности” | Інтэрв’ю з Георгіем Грыцам, намеснікам дырэктара Цэнтра сістэмнага аналіза і стратэгічных даследаванняў НАН |
Вядома, што ўсе выданні розныя, у іх свой стыль, фармат, традыцыя, перыядычнасць і рэдакцыйная палітыка. Таксама трэба ўлічыць, што ў выданняў розны памер газетных палос. З‑за большага фармату, на адной паласе (А2) «Народнай Волі” размяшчаецца большая колькасць матэрыялаў, чым на адной паласе (А3) “Народнай газеты”.
Тым не менш, агульныя дадзеныя даюць колькасны і якасны матэрыял для аналізу.
“Народная воля” Нумар, дата |
Паласа | Рубрыка | Загаловак (падзагаловак) |
Герой |
№77(4022) 2 кастрычніка |
2 | Большая политика | В ожидании оттепели | Влад Величко, генеральный директор Международного консорциума «ЕвроБеларусь» |
№78(4023) 6 кастрычніка |
7 | Будте здоровы | День сердца | Светлана Чеснова, крдиолог педиатр высшей категории |
6 | Гостинная «Народной Воли» | Александра Герасименя «Советская символика — позавчерашний день» | Аляксандра Герасіменя, плыўчыха, сябра зборнай Беларусі па плаванню | |
6 | Скандал | Владимир Иванов: «Письмо артистов было ударом в спину» | Владимир Иванов, балетмейстер балетной труппы Белорусского музыкального театра | |
5 | З першых вуснаў | Уладзімір Кудзінаў: «Крым не ў стане пракарміць сябе самастойна» | Уладзімір Кудзінаў, былы дэпутат Вярхоўнага савета РБ, які 15 год жыве ў Крыму | |
2 | Ракурс | Ніна Стужынская: «Ёсць што сказаць, але няма каму слухаць…» | Ніна Стужынская, старшыня Беларускай жаночай Лігі, гісторык | |
2 | Спецкомандировка | «Мы-Донбасс…» | Игорь Коляда, бывший боевик «ДНР», скрывающейся от СБУ в Беларуси | |
№79(4024) 9 кастрычніка |
- | - | Не выяўлена | - |
№80(4025) 13 кастрычніка |
2 | Разоблачение | Николай Козлов: «У всех фальсификаторов есть семьи. Дети пусть их стесняются, внуки …» | Николай Козлов, наблюдатель на выборах |
4 | Постаці | Ніл Гілевіч: «Будзем аптымістамі, іншага не дадзена» | Ніл Гілевч, народны пісьменнік | |
6 | Нестандарт | Евгений Кохнович: «Я могу создать внедорожник, у которого не будет аналогов…» | Евгений Кохнович, конструктор | |
8 | Шчырая размова | Аліна Талай: «Многім мужчынам складана ладзіць з разумнымі жанчынамі» | Аліна Талай, спартсменка | |
№81(4026) 16 кастрычніка |
5 | Персона | Оксана Забужко: «Ничто так не цементирует нацию, как внешняя агрессия» | Оксана Забужко, украинская писательница и мыслитель |
6 | Нестрандарт | Вольга Лета: «Мы самі вінаватыя ў з’яўленні цяплічных мужчын» | Вольга Лета,выкладчыца харэаграфіі, Гродна | |
№82(4027) 20 кастрычніка |
8 | Из первых уст | Виктория Азаренко: «Победа Светланы Алексиевич просто невероятна!» | Виктория Азаренко, теннисистка, экс-первая ракетка мира |
№83(4028) 23 кастрычніка |
6 | Персона | Оптимист | Май Данциг, народный художник |
2 | Факт і каментарый | «Светлай будучыні не відаць…» | Васіль Шлындзікаў, былы кіраўнік «Амкадора» | |
№84(4029) 27 кастрычніка |
3 | Працяг тэмы | Анатоль Шумчанка «Малому бізнэсу цяпер не проста…» |
Анатоль Шумчанка старшыня Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Перспектыва» |
8 | «Звезды» — у нас в гостях | Олег Логвин «ЗА 20 лет проехал полмиллиона километров» | Олег Логвин, победитель Олимпиады-80 в командной, велогонке | |
7 | Персона | Лариса Глебова «Мой муж — просто классический гений» | Лариса Глебова, вдова композитора Евгения Глебова | |
№85(4030) 30 кастрычніка |
- | - | Не выяўлена | - |
Апісанне атрыманых дадзеных
Сабраныя дадзеныя паказваюць, што “Народная газета” мае самую вялікую насычанасць матэрыяламі жанра. Газета друкуе ў сярэднім 4 інтэрв’ю штонумар. “Народная воля” ў сярэднім друкуе два інтэрв’ю у кожным нумары.
Інтэрв’ю ў незалежным выданні ахопліваюць больш шырокі спектр тэмаў, чым ў дзяржаўнай газеце. Пра гэта сведчыць разнастайнасць рубрык – напрыклад, “Скандал”, “Большая политика”, “З першых вуснаў”, “Нестандарт”, “Шчырая размова” і г.д. У той час як набор рубрык у дзяржаўнай газеце даволі сціплы: інтэрв’ю ў асноўным з’яўляецца ў палітычных раздзелах, “НГ Выборы” і “НГ Политотдел”.
“Народная Газета” ўнікае персаналізацыі тэкстаў. Загалоўкі інтэрв’ю сведчаць, што акцэнт матэрыялаў – гэта тэма, а не асоба. Выданне не робіць акцэнту на існуючы аўтарытэт (аўтарытэт, як правіла, абумоўліваецца пасадай) ці публічны вобраз герояў. Таму на старонках “Народнай газеты” інтэрв’ю ў асноўным з чыноўнікамі, экспертамі, спартсменамі і інш. асобамі “другога плану”.
Назва інтэрв’ю ў «Народнай волі» – гэта, як правіла, імя героя і яго выказванне, цытата. Такі фармат падачы тэкстаў забівае “двух зайцоў” – прадстаўляе чытачам і асобу, і тэму. У загалоўках з’яўляюцца свежыя імёны, фотаздымкі герояў, сведкаў падзей і знакамітых асобаў. Візуальная падача тэкстаў у жанры інтэрв’ю таксама вельмі газетная і персаналізаваная: фотаздымак, імя, цытата.
Пра што гэтыя інтэрв’ю? Хто героі гэтых тэкстаў? Як было адзначана вышэй, журналісты “Народнай газеты” часцей бяруць інтэрв’ю ў асобаў, звязаных з дзяржаўнымі структурамі: прыкладна кожны трэці герой журналісцкага матэрыяла – чыноўнік.
Create your own infographics
У нумарах “Народнай волі” за кастрычнік не выяўлена ніводнага інтэрв’ю дзяржаўнага службоўца ці чыноўніка. Усе героі незалежнай газеты прадстаўляюць альбо самі сябе (як напрыклад, інтэрв’ю‑партрэт з Нілам Гілевічам, ці Ларысай Глебавай), альбо незалежныя структуры і арганізацыі (як напрыклад, Улад Вялічка, кансорцыюум “ЕўраБеларусь”, Ніна Стужынская, Беларуская жаночая Ліга і інш.) Таксама з’яўляюцца на старонках газеты “новыя твары”, мала вядомыя шырокай аўдыторыі людзі, відавочцы падзеяў ці іх стваральнікі (напрыклад, Яўген Кахновіч, матэрыял «Я могу создать внедорожник, у которого не будет аналогов…» НВ №80 (4025) 13 кастрычніка; Ігар Каляда, былы баявік «ДНР», які хаваецца ад СБУ ў Беларусі, матэрыял «Мы-Донбасс…» НВ №78(4023), 6 кастрычніка; Вольга Лета, выкладчыца харэаграфіі з Гродна, гераіня танцавальнага роліка з элементамі эротыкі, знятага на вуліцах начнога Гродна, НВ №81(4026), 16 кастрычніка і .г.д.).
Класіфікацыя і тэматычны аналіз
Як было азначана вышэй, тэматычна незалежная газета больш шырока выкарыстоўвае матэрыялы ў жанры. Гэта дэманструюць дадзеныя ў табліцы. Больш за ўсё незалежнае выданне змясціла інтэрв’ю на тэму культуры, спорта і т.зв. рэпартажных інтэрв’ю – сведчаннў відавочцаў падзей. Менш за ўсё інтэрв’ю ў “Народнай волі” тычылася палітыкі і здароўя. Выяўлена два інтэрв’ю пра эканоміку. Усяго матэрыялы былі класіфікаваныя па 6‑ці асноўных тэмах.
Create pie charts
У “Народнай газеце” матэрыялы размеркаваліся па чатырох асноўных тэмах. Больш за ўсё выданне змясціла інтэрв’ю на палітычныя тэмы і тэму выбараў. Чатыры інтэрв’ю былі прысвечаныя эканоміцы, тры – спартыўнай тэматыцы, два інтэрв’ю – на тэму культуры.
Далей, у “Народнай газеце” не выяўлена рэпартажных ці навінных інтэрв’ю, газета ў асноўным друкуе экспертныя і палітычныя тэксты, а таксама інтэрв’ю‑партрэты.
Як бачна з табліцы, слупок “паласа”, большасць інтэрв’ю размешчаныя “ў глыбіні” друкаванай версіі. Ні «Народная воля», ні «Народная газета” не надрукавалі ў кастрычніку ніводнага інтэрв’ю на першай паласе.
Create bar charts
Высновы
У межах дадзенага даследавання не выяўлена ніводнага інтэрв’ю на першай паласе. Гэта значыць, што сенсацыйных і першапалосных матэрыялаў у гэтым жанры, з пункту погляду як дзяржаўнай, так і незалежнай газеты, у кастрычніку не было.
“Народная газета” большасць тэкстаў у жанры інтэрв’ю змяшчае ў глыбіні нумара. Гэта значыць, што для падачы інфармацыі пра актуальныя і цікавыя падзеі рэдакцыя карыстаецца іншымі журналісцкімі жанрамі. Жанр інтэрв’ю “Народная газета” выкарыстоўвае дзеля таго, каб прэзентаваць аўдыторыі пазіцыю экспертаў і дзяржаўных служачых. Героі газеты – малавядомыя, іх думкі не з’яўляюцца спрэчнымі ці сенсацыйнымі. Цвікамі нумара такія тэксты не становяцца і агульную карціну медыйнага поля не змяняюць.
“Народная воля” робіць акцэнт на прэзентацыі аўдыторыі канкрэтнай асобы. Рэдакцыя не баіцца змяшчаць на старонках інтэрв’ю з малавядомым чалавекам, яго фота і цытату. Галоўнае, што яму ёсць што расказаць. З’яўляюцца на старонках “Народная волі” і волаты беларускай культуры, як Ніл Гілевіч, Яўген Глебаў, праз расповед сваёй жонкі Ларысы. Гэта выдатна, такім людзям заўсёды павінна быць месца ў эфіры. Аўдыторыі цікава, што думаюць аўтарытэты.
У цэлым гіпотэза пра тое, што інтэрв’ю як жанр у нашай друкаванай прэсе, памірае, не пацвердзілася. Рэдакцыі актыўна выкарыстоўваюць фармат “пытанне-адказ”. Але інтэрв’ю без вастрыні і сенсацыі – як жыццё без эмоцый і пачуццяў. Карыстацца жанрам дзеля PR ці выбіраць суразмоўцаў з поглядамі, якія супадаюць з пазіцыяй рэдакцыі – несправядліва ў дачыненні да аўдыторыі.
Вострыя думкі і штодзённае медыйнае жыццё не адбіваюцца ў жанры інтэрв’ю. Чаму?
Па-першае, аператыўнасць: газетны фармат саступае інтэрнэту, сацыяльным сеткам і анлайн-рэсурсам па хуткасці рэакцыі і распаўсюду інфармацыі.
Па-другое, фармат друкаванай прэсы мае іншую вагу – да інфармацыі, надрукаванай у газеце, аўдыторыя ставіцца больш сур’ёзна. Адказнасць за надрукаваныя словы большая, чым за пасты і каментары ў інтэрнэце. Патэнцыяльныя героі інтэрв’ю гэта адчуваюць і, як правіла, пазбягаюць вострых пытанняў падчас сустрэчы з журналістам.
Медыйнай культуры, у якой размова чалавека з журналістам азначае аўтаматычнае абвяшчэнне інфармацыі, тэмы гутаркі, фактаў і крыніцаў, з якіх яна паходзіць, у нас няма. Затое ёсць “т. зв. правіла вычыткі”, ці папярэдняга ўзгаднення з героем тэкста яго інтэрв’ю. Вось хто “ціхі забойца” жанру. Журналіст у такой схеме губляе свой незалежны статус, а суразмоўца атрымоўвае інструменты непасрэднага ўплыву на канчатковы матэрыял. Якасць тэкстаў, зробленых па такой схеме, моцна зніжаецца.
Дзеля таго, каб атрымалася вострае цікавае інтэрв’ю, журналіст павінен мець незалежны статус, які дазволіў бы яму задаваць нязручныя пытанні, рэдакцыі павінны мець магчымасць друкаваць выказванні публічных асобаў без страху быць пакаранымі. А чытачы – атрымаць свежую газету з рознымі