• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Іранскі журналіст скончыў жыццё самагубствам на знак пратэсту супраць іранскага рэжыму

    Іранскі журналіст і праваабаронца, былы супрацоўнік персідзкай службы Голасу Амэрыкі Кіануш Санджары (Kianoosh San­jari) скончыў жыццё самагубствам на знак пратэсту супраць рэпрэсіўнага рэжыму ў Іране. Да гэтага ён запатрабаваў ва ўладаў выпусціць з турмы чацьвярых палітвязняў.

    У ноч на 13 лістапада Санджары апублікаваў пост у сацсетцы Х (былы Twit­ter). «Калі да 7 гадзін вечара сёньня аб іх вызваленьні ня будзе абвешчана на навінным сайце судовай сыстэмы, я пакончу з сабой на знак пратэсту супраць дыктатуры Хаменэі і яго саўдзельнікаў», — напісаў актывіст.

    Па заканчэньні тэрміну ўльтыматуму Санджары апублікаваў фатаграфію з моста ў Тэгеране.

    «Ніхто не павінен быць заключаны ў турму за выказваньне свайго меркаваньня. Пратэст — гэта права кожнага грамадзяніна Ірана. Маё жыцьцё скончыцца пасьля гэтага твіту, але давайце не будзем забываць, што мы паміраем з‑за любові да жыцьця, а ня сьмерці. Я жадаю, каб аднойчы іранцы прачнуліся і пераадолелі рабства», — напісаў Кіянуш Санджары ў сваім апошнім паведамленьні.

    Актывіст патрабаваў вызвалення чатырох палітвязьняў. Усе яны былі арыштаваныя за ўдзел у пратэстах, якія рушылі за сьмерцю 22-гадовай Махсы Аміні ў 2022 годзе.

    «Гэтая зруйнавальная страта была надзвычай цяжкай і шакавальнай для ўсіх у VOA Per­sian, асабліва для тых з нас, хто шчыльна супрацоўнічаў з ім, — напісала дырэктарка пэрсідзкай службы VOA Лэйлі Салтані. — Кіянушу было ўсяго 17 гадоў, калі яго арыштавалі, катавалі і трымалі у адзіночнай камэры. Хоць яго больш няма, яго запал да свабоды і правоў чалавека будзе жыць».

    Іранскае дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва IRNA са спасылкай на судзьдзю Махамада Шахрыары, кіраўніка Тэгеранскай пракуратуры па крымінальных справах, заявіла, што завяла справу аб «падазронай сьмерці» Санджары.

    • Іранскія ўлады неаднаразова арыштоўвалі і заключалі Кіануша Санджары ў турму ў пэрыяд з 1999 па 2007 год за ягоную праваабарончую дзейнасьць і крытыку рэжыму. У 2007 годзе ён уцёк з Ірана і атрымаў прытулак у Нарвэгіі.
    • З 2009‑й па 2013 год Санджары працаваў у бюро пэрсідзкай радыёстанцыі «Голас Амэрыкі». У 2016 годзе Кіануш вярнуўся ў Іран, каб быць побач з бацькамі. Яго арыштавалі і прыгаварылі да 11 гадоў зьняволеньня. Падчас знаходжаньня за кратамі Санджары неаднаразова падвяргаўся жорсткаму абыходжаньню, сураць яго ўжывалі прымусовую шпіталізацыю ў псыхіятрычныя ўстановы і электрашокавую тэрапію.
    • У 2019 годзе праваабаронцу вызвалілі пад заклад па мэдыцынскіх паказаньнях.
    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці