• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Італьянская журналістка Чэчылія Сала вяртаецца дадому з іранскага палону

    Яе вызваленне стала магчымым дзякуючы «напружанай працы па дыпламатычных і разведвальных каналах» урада Італіі.

    Чэчылія Сала

    Чэчылія Сала. Фота: GIO_LE/Shutterstock.com

    Пра вяртанне суайчынніцы паведаміла прэм’ер-міністарка Італіі Джорджа Мелоні. Яна ж першай расказала радасную навіну бацькам вызваленай журналісткі.

     

    Джавані Каравеллі, дырэктар Агенцтва знешняй інфармацыі і бяспекі, асабіста выправіўся ў Тэгеран і суправаджае журналістку ў самалёце, які вяртаецца ў Італію.

    «Я вельмі шчаслівая, нават не магу патлумачыць, як я сябе адчуваю. Урад прарабіў выдатную работу, каб вызваліць яе»,цытуе Van­i­ty Fair маці Чэчыліі Сала.

    Чэчылія Сала вылецела з Рыма ў Тэгеран 12 снежня, маючы на руках журналісцкую візу і афіцыйныя гарантыі для замежных карэспандэнтаў. За час свайго знаходжання ў Іране яна зрабіла некалькі інтэрв’ю і выпусціла тры часткі падкаста.

    Італьянка планавала вярнуцца дахаты 20 снежня, аднак днём раней яна перастала выходзіць на сувязь. Як аказалася пазней, журналістку кінулі ў турму для дысідэнтаў «Эвін».

    Менш за тыдзень таму бацькі Чэчыліі Сала папрасілі прэсу захоўваць рэжым цішыні. «Сітуацыя з нашай дачкой Чэчыліяй Сала, закрытай у турме ў Тэгеране на 16 дзён, вельмі складаная і трывожная», — напісалі яны.

    Наступнымі днямі Джорджа Мелані падчас паездкі ў ЗША сустрэлася з Дональдам Трампам і абмеркавала сітуацыю з узяццем у закладніцы журналісткі Il Foglio и Cho­ra Media.

    Іран абвінавачваецца ў тым, што ён практыкуе «дыпламатыю закладнікаў»: затрымлівае замежных грамадзян, каб з іх дапамагой дабівацца ўласных мэтаў. Цяпер Тэгеран спрабуе вызваліць Махамеда Абедзіні, затрыманага ў аэрапорце Мілана за мяркуемы ўдзел у атацы дронаў па Іарданіі начапатку гэтага года, у выніку якога загінулі амерыканскія вайскоўцы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці