• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Як хто адрэагаваў на арышт Паўла Дурава?

    Больш за ўсіх захваляваліся прапаганда і афіцыёз Расіі, якія асцерагаюцца пераходу Telegram пад кантроль Еўрасаюза. А лукашысты прапанавалі вызваліць Дурава шляхам абмену, хоць яшчэ нядаўна пагражалі таму пакаянным відэа.

    Павел Дураў. Скрын відэа: Tuck­er­Carl­son / YouTube

    Стваральніка Telegram Паўла Дурава затрымалі ў Францыі, калі той прыляцеў у Парыж з Азербайджана на сваім прыватным самалёце.

    Як тлумачаць французскія медыя, прычына затрымання ў тым, што Дураў не супрацоўнічаў з праваахоўнымі органамі Францыі пры расследаванні злачынстваў, звязаных з выкарыстаннем Telegram, а ў самім месенджары няма мадэрацыі. Гэта ў вачах французскіх праваахоўнрікаў робіць мільярдэра саўдзельнікам тэрарызму, гандлю наркотыкамі, злачынстваў, звязаных з педафіліяй, і махлярства.

    Гэта падзея імгненна стала каментавацца паўсюль, асабліва ў Расіі і Беларусі. Прапагандысты пішуць, што арышт Дурава абяцае велізарныя непрыемнасці Крамлю і яго саюзнікам.

    «Яго трэба вызваляць, нават калі французы супраць. Страта тэлеграма для нас недапушчальная»

    Навіна пра арышт Паўла Дурава выклікала неадкладную і негатыўную рэакцыю ледзь не ўсяго Z‑сегменту, дзяржпрапаганды і ўладаў Расіі. І гэта нягледзячы на ноч і ўсю мінулую крытыку Крамля ў адрас Дурава за яго нязгоду супрацоўнічаць з расійскімі спецслужбамі.

    Адной з першых забіла трывогу Дзярждума Расіі, якая звярнулася ў МЗС краіны, каб тыя спрыялі неадкладнаму вызваленню Дурава з‑пад варты ў Францыі. Дурава прапанавалі вярнуць у Расію «любымі высілкамі».

    «Цяпер яго трэба выцягваць. МЗС Расіі павінна выступіць з заклікам да французскіх улад вызваліць Паўла Дурава з пад варты. Яго арышт можа мець пад сабой палітычныя падставы і быць нагодай для атрымання доступу да асабістай інфармацыі карыстальнікаў Telegram. Гэтага дапусціць нельга.

    Пры адмове французскіх уладаў вызваліць з пад варты Паўла Дурава прапаную прыкласці ўсе высілкі для яго перамяшчэння на тэрыторыю ААЭ ці Расійскай Федэрацыі. Пры згодзе Паўла, вядома», — напісаў віцэ-спікер Дзярждумы Уладзіслаў Даванкоў праз гадзіну пасля затрымання Дурава.

    На фоне гэтага афіцыйная прадстаўніца расійскага МЗС Марыя Захарава паведаміла, што адразу ўмяшалася ў сітуацыю з арыштам прадпрымальніка і звярнулася да заходніх структур з пытаннем, «ці будуць тыя патрабаваць вызвалення Дурава».

    Не скупіліся на каментары прапагандысты і ваенкары. Іх агульная рэакцыя на падзею — вельмі негатыўная, бо яны, як і Дзярждума РФ, асцерагаюцца перадачы Telegram пад поўны кантроль Еўрасаюза, што, на іх думку, ставіць пад удар усе канфідэнцыйныя перапіскі расійскіх вайскоўцаў, для якіх Telegram стаў асноўным сродкам сувязі.

    Некаторыя Z‑каналы спадзяюцца, што Паўла Дурава ўдасца абмяняць.

    Вядомая прапагандыстка Кацярына Мізуліна ў сваю чаргу выказала ўпэўненасць, што арышт Дурава быў арганізаваны ЗША, каб перашкодзіць расійскім бізнэсменам абыходзіць санкцыі праз TON — афіцыйную крыптавалюту Telegram.

    А прарасійскі калабарацыяніст з Украіны Алег Цароў і журналістка Ксенія Сабчак здзівіліся, што ўсе прапагандысты, нягледзячы на мінулую крытыку ў адрас Дурава, цяпер адзіныя ў сваім намеры пашкадаваць ці абараніць прадпрымальніка.

    Лукашысты: Абмен Дурава — найлепшы крок

    Большасць прапагандыстаў рэжыму Лукашэнкі праспалі навіну пра затрыманне Дурава, але некаторыя ўсё ж адрэагавалі на падзею сінхронна з расіянамі.

    Так, арыентаваны на Расію канал «Белорусскій сіловік», які ў сакавіку 2022 года гразіў Паўлу Дураву «пакаянным відэа каля дзвярэй» за блакаванне чалавеканенавісніцікіх каналаў ГУБАЗіКа, падтрымаў расійскі наратыў пра магчымасць абмену Дурава, назваўшы гэта «найлепшым і вельмі крутым крокам».

    Асобна канал звярнуў увагу на той факт, што Расія і Беларусь выкарыстоўвае Telegram у ваенных мэтах і паіранізаваў над тым, наколькі важны гэты месенджар для абедзвюх краін.

    У той жа час прапагандыст Рыгор Азаронак выступіў катэгарычна супраць любых абменаў і пачаў злараднічаць з арышту прадпрымальніка.

    Але гэта не перашкодзіла яму неўзабаве запосціць фатаграфію наступнага зместу.

    Хвалю злараднасці працягнуў прапагандыст Аляксандр Шпакоўскі, які параўнаў эміграцыю Дурава з Расіі з пераездам па палітычных матывах з Беларусі журналіста Паўла Шарамета.

    Параўноўваючы выпадкі Дурава і Шарамета, лукашэнкаўскі прапагандыст параіў «не пакідаць сваёй радзімы, бо яе не абіраюць».

    А як адрэагавалі на Захадзе?

    Афіцыйныя асобы краін Захаду, як і ўлады Францыі, на момант ночы не каментавалі арышт Паўла Дурава. 

    З вядомых асоб падзею паспелі пракаментаваць мільярдэр Ілан Маск і журналіст Такер Карлсан. Абодва асудзілі затрыманне прадпрымальніка і прадракалі Захаду з‑за гэтага «цёмную будучыню».

    Вядомы журналіст-расследавальнік Хрыста Грозеў напісаў, што падтрымлівае дзеянні французскіх уладаў у дачыненні да Паўла Дурава, аргументаваўшы гэта тым, што нават несупрацоўніцтва з расійскімі спецслужбамі не адмяняе патрабавання мадэраваць кантэнт, ачышчаць яго ад прапаганды агрэсіі, фэйкаў, заклікаў да тэрарызму і інш.

    Гэты пункт гледжання падзяліў расійскую апазіцыйную супольнасць на Захадзе.

    Адны лічаць, што арыштоўваць Дурава — няправільна, бо гэта «палітычны пераслед», «атака на свабоду слова і грамадзянскую супольнасць Расіі», якая «выгадная толькі Пуціну», які даўно хацеў заблакаваць Telegram з‑за яго непадпарадкавання расійскім спецслужбам.

    Другія лічаць, што Telegram цяпер стаў адным з асноўных інструментаў Крамля для прапаганды і ўплыву як унутры, так і за межамі Расіі, і «што Дураў падазрона з гэтым ніяк не змагаецца».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці