• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Як усталяваць асабістыя межы падчас святаў

    Новы год і Каляды — сямейныя святы. Гэта час, калі людзі збіраюцца вялікімі сямейнымі кампаніямі. На старонках газэты The New York Times эксперты падзяліліся парадамі, як мінімізаваць раздражненне і пазбегчы дакучлівых пытаньняў ад сваякоў і сяброў.

    Псыхатэрапэўты сьцьвярджаюць, менавіта ў гэты час году яны чуюць ад кліентаў скаргі і занепакоенасьць ад празьмернай увагі да іх з боку сямейнікаў. Сямейны тэрапэўт Апарна Сагарам сярод нязручных для многіх тэмаў называе шлюб, дзяцей, выбар кар’еры або зьнешні выгляд. Некаторыя з нас могуць пачуць непрыемныя пытаньні пра асабістае жыцьцё, накшталт: «Калі ты ўжо ажэнісься (выйдзеш замуж)?»

    Клінічны псыхоляг Джэні Ванг дадае, што некаторыя людзі могуць дастаткова лёгка адбіцца ад непажаданых размоваў і пытаньняў, накшталт, «Калі ты ўжо ажэнісься (ці выйдзеш замуж)?», але іншым процістаяць гэтаму значна цяжэй.

    Вось парады, якія даюць экспэрты на пэрыяд калядных і навагодніх сьвятаў.

    Падрыхтуйце сябе і сваякоў

    Варта загадзя вырашыць, колькі часу вы хочаце правесьці зь сям’ёй, і скласьці плян баўленьня сумеснага часу. Гэта дасьць пачуцьцё кантролю над сытуацыяй і мінімізуе стрэс. «Корань трывогі — пачуцьцё страты кантролю», — кажа сямейны тэрапэўт Пол Гокмаер.

    Калі вы ведаеце, што вас хопіць, прыкладам, на дзьве гадзіны, а пасьля прыйдзе раздражненьне, можна сказаць сваякам, што вы прыйдзеце толькі на вячэру, а пасьля сустракаецеся зь сябрам за дэсэртам. Паведамленьне пра пляны дапамагае сваякам мець адпаведныя чаканьні і зьніжае верагоднасьць таго, што яны папросяць вас застацца, кажа Джэні Ванг.

    А доктар Гокмаер наогул раіць загадзя адпраўляць электронныя лісты членам сям’і, калі вы ведаеце, што тыя ці іншыя тэмы пры размове ўсё роўна будуць узьнятыя. У лісьце можна папрасіць не абмяркоўваць адчувальныя для вас пытаньні.

    Як напісаць план на год і дабівацца пастаўленых мэтаў? Парады псіхолага

    Рабіце перапынкі

    Рэгулярныя перапынкі — напрыклад, шпацыр з партнэрам або сумеснае праслухоўваньне музыкі — могуць прадухіліць эмацыйнае перанапружаньне і дапамагчы перазагрузіцца, кажа доктарка Сагарам.

    Яна рэкамэндуе ненадоўга адыходзіць, калі гэта найменш прыкметна, напрыклад, перад вячэрай. Адпраўка паведамленьняў сябрам праз мэсэнджэры таксама можа стаць невялікім перапынкам без неабходнасьці выходзіць з пакою.

    Калі вы прыяжджаеце да бацькоў ці сваякоў на некалькі дзён, можна хадзіць у спартовыя залі і басэйны або выбірацца ў кароткія паездкі, каб сыходзіць з дому. Калі ў вас ёсьць сабака, можна браць яго з сабой да сваякоў, тады ў вас будзе законная нагоды выходзіць з дому на шпацыр.

    Супраціўляйцеся ўскосна

    У некаторых нацыянальных культурах ці некаторых сем’ях адмаўленьне ад размоваў можа лічыцца грубым або непаважлівым да старэйшых. У такіх сытуацыях, кажа доктарка Ванг, трэба спрабаваць менш прамыя формы супраціўленьня і адмаўленьня.

    Калі хтосьці пытаецца, калі ў вас будуць дзеці, вы можаце аказаць: «Я ня ведаю, мы ня ўпэўненыя, калі гэта зробім». Калі нехта ўсё ж будзе настойваць, можна зрабіць перапынак у размове, каб наліць сабе шклянку вады ці скарыстацца прыбіральняй. Гэта можа здавацца пасіўным спосабам адмаўленьня, кажа доктарка Ванг, але можа дапамагчы вам знайсьці балянс паміж спрэчкай са старэйшым сваяком і захаваньнем міру ў сям’і.

    Як перажыць зіму камфортна? Карысныя парады

    Каб зьняць эмацыйную напругу, доктар Гокмаер прапануе некалькі разоў палічыць да 10, пакуль вы не адчуеце, што супакойваецеся.

    Доктарка Сагарам раіць кліентам надзяваць на запясьце гумку для валасоў і тузаць за яе ў моманты дыскамфорту, пераключаючы ўвагу на фізычную рутыну.

    Знайдзіце спосаб выказацца

    Апарна Сагарам кажа, што часта сустракае жанчын, якія адчуваюць сябе ўпэўненымі ў паўсядзённым жыцьці, але вяртаюцца да больш пасіўных роляў падчас сустрэч зь сям’ёй. Таму яна заклікае людзей «узьняць свой голас, нават у малых дозах». Гэта можа быць так жа проста, як сказаць: «Не, дзякуй» на прапанову стравы, якую вы ня хочаце есьці. Або сказаць камусьці: «Я ведаю, што вы хацелі як лепш, але я б хацела, каб вы гэтага не казалі».

    Доктаркі Сагарам і Ванг прапануюць знайсьці спосабы сказаць слова «не», не прамаўляючы яго ўслых, напрыклад, адказваць «Можа быць, пазьней…» або ўсталяваць межы з дапамогай фразы «Так, але…».

    Калі, напрыклад, нехта зь сям’і прапануе вам схадзіць у заапарк, вы можаце згадзіцца, але ехаць асобна, каб у вас заставалася магчымасьць зьмяніць маршрут і не пайсьці ў заапарк. Доктарка Ванг кажа, што пачуцьцё віны за такія крокі — натуральнае, але ігнараваньне таго, што хочаце менавіта вы, таксама можа сапсаваць праведзены зь сямейнікамі час. Застанецца раздражненьне ад таго, што ў вас не было магчымасьці задаволіць свае ўласныя жаданьні ці… нежаданьні.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці