• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    На пінскім тэлебачанні распавядаюць, як вяскоўцы ахвяруюць у выбарчы фонд Лукашэнкі

    Пакуль дзяржаўныя раённыя газеты Брэсцкай вобласці сінхронна передрукавалі вынікі «сацыялагічнага даследавання» аналітычнага цэнтра EcooM наконт масавага жадання беларусаў браць удзел у выбарах, тэлерадыёкампанія «Пінск» зрабіла эксклюзіўны відэасюжэт з аграгарадка Парахонск.  

    Скрыншот відэа тэлерадыёкампаніі «Пінск»

    У ім апавядаецца, што мясцовыя жыхары з нецярплівасцю чакалі, калі з‘явіцца магчымасць ахвяраваць свае грошы ў выбарчы фонд кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі. З рэпартажу вынікае, што ахвяраванні вяскоўцы збіраюцца рабіць толькі на рахунак, што адчынены ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі.

    «Падчас ранейшых выбарчых кампаній журналісты дзяржаўных рэгіянальных СМІ звычайна абыходілі гэтую тэму і паведамлялі хіба што пра збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў. Магчыма, зараз да прапагандыстаў з’явіліся новыя патрабаванні ў асвятленні электаральнай кампаніі, каб засведчыць «усенародны» масштаб выбарчага працэсу ў краіне», — адзначаюць праваабаронцы.  

    Дарэчы, магчымасць каментаваць падобныя відэасюжэты на YouTube-канале ТРК «Пінск» адключаная.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці