• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Экстрэмісцкі спіс» Мінінфарма: Іnstagram-акаўнт Беларускага расследвальніцкага цэнтра

    Міністэрства інфармацыі Беларусі 30 студзеня папоўніла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Сёння ў пералік быў дададзены Іnsta­gram-акаўнт з назвай belarus_files, які вядзе каманда журналістаў «Беларускага расследвальніцкага цэнтра».

    «Экстрэмісцкі спіс» Мінінфарма: Іnstagram-акаўнт Беларускага расследвальніцкага цэнтра

    Рашэнне пра тое, каб прызнаць Іnsta­gram-старонку belarus_files (ідэнтыфікатар instagram.com/belarus_files) «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй», прыняў 28 студзеня суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы.

    Справу вяла суддзя Святлана Сняжко. Ініцыятарам выступіла Баранавічская міжраённая пракуратура.

    Раней у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў былі ўключаныя і іншыя інтэрнэт-рэсурсы медыяпраекта. 15 верасня 2023 года «Беларускі раследавальніцкі цэнтр» рашэннем Вярхоўнага суда быў прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці