• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Экстрэмісцкі спіс» Мінінфарма: брэсцкі рэгіянальны сайт «Першы», Reform.news у Instagram і паўторна — Telegram-канал «Киберпартизаны BY»

    30 снежня Міністэрства інфармацыі папоўніла ў чарговы раз «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». У яго дадалі інфармацыйныя рэсурсы, прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі» ў апошні тыдзень гэтага месяца.

    «Экстрэмісцкі спіс» Мінінфарма: брэсцкі рэгіянальны сайт «Першы»

    Рашэннем суда Ленінскага раёна Брэста ад 27 снежня «экстрэмісцкай інфармацыйный прадукцыяй» прызнаны рэгіянальны навінавы сайт «Першы» — 1pr.by. З адпаведным патрабаваннем у суд звярнулася галоўнае ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама.

    На дадзены момант сайт 1pr.by і яго старонкі ў сацсетках недасяжныя карыстальнікам. Паведамляецца, што рэсурс быў спынены адміністратарам.

    Суд Партызанскага раёна Мінска 26 снежня прызнаў «экстрэмісцкімі» Telegram-канал «Беларусь Сегодня» (ідэнтыфікатар t.me/belarus_news_onlinerby), які мае 2 433 падпісчыкі і прэзентуе сябе як «самый быстрорастущий новостной канал Беларуси», а таксама Telegram-чат «Беларусь Сегодня Chat» (ідэнтыфікатар t.me/belaruschatik).

    24 снежня суд Цэнтральнага раёна Мінска абвесціў «экстрэмісцкім» кантэнт старонкі стваральніка платформы «Голас» Паўла Лібера ў сацыяльнай сетцы Х (ідэнтыфікатар x.com/@PashaLiber).

    У той самы дзень суд Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці пастанавіў лічыць «экстрэмісцкімі» старонкі «Беларусь Live» (ідэнтыфікатар facebook.com/100090407768820) і «Mo Zg» (ідэнтыфікатар facebook.com/100077902943463) у сацыяльнай сетцы Face­book.

    23 снежня суд Барысаўскага раёна Мінскай вобласці вырашыў прызнаць «экстрэмісцкім» Telegram-канал з назвай «Киберпартизаны BY» (ідэнтыфікатар https://t.me/cpartisans_by). За тры дні да таго, 20 снежня, гэты рэсурс ужо быў абвешчаны «экстрэмісцкім» рашэннем суда Чыгуначнага раёна Віцебска.

    Гэтаксама 23 снежня суд Ленінскага раёна Брэста прызнаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» кантэнт старонкі «reform.news» у сацсетцы Insta­gram (ідэнтыфікатар instagram.com/reform.news).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці