• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Экстрэмісцкі спіс» Мінінфарма: «Новости Беларусь» у сацсетцы «ВКонтакте»

    У Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў 24 кастрычніка 2024 года адбылося чарговае абнаўленне. Сярод інтэрнэт-рэсурсаў, якімі папоўнілі пералік на сайце Мінінфарма, аказалася старонка пад назвай «Новости Беларусь» у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте».

    спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў

    Выява зроблена БАЖ пры дапамозе Chat­G­PT

    Старонка «Новости Беларусь» (ідэнтыфікатар vk.com/belarus_v_shoke) мае амаль 15 тысяч падпісчыкаў. Абнаўлялася апошні раз у жніўні 2023 года.

    Рашэнне аб прызнанні яе «экстрэмісцкімі матэрыяламі» прыняў 23 кастрычніка суддзя Ленінскага раёна Брэста Андрэй Канючка.

    У гэты ж дзень той самы суддзя прыняў аналагічнае рашэнне датычна старонкі ў «ВКонтакте» пад назвай «Быць belarusam». У яе было толькі 9 падпісчыкаў, з якіх чатыры — ужо выдаленыя профілі.

    Як падлічылі праваабаронцы, з улікам гэтых рашэнняў з ліпеня 2020 года суды Брэсцкай вобласці прызналі «забароненымі» тыя ці іншыя пратэсныя чаты, каналы, сайты (і іншыя месцы ў інтэрнеце, а яшчэ кнігі) ужо 622 разы.

    Да лета 2020 года суды ў Беларусі вельмі рэдка прымалі падобныя рашэнні. Звычайна гэта было нешта звязанае з прапагандай гвалтоўных дзеянняў. Але пачынаючы з ліпеня 2020 года Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў выкарыстоўваюць у асноўным для палітычнай цэнзуры: акрамя акаўнтаў незалежных медыя туды ўключаюць пратэсныя відэа ці песні, чаты, каналы і да т.п.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці