• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Экстрэмісцкі спіс» Мінінфарма: сацсеткі «Позірка», акаўнты «Часики Тикают», тры TikTok-старонкі «Зеркала» і іншыя медыярэсурсы

    Увечары 6 снежня Міністэрства інфармацыі Беларусі абнавіла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў».

    Youtube-канал «Часики Тикают»

    Скрыншот з Youtube-канала «Часики Тикают»

    У пералік забароненых да распаўсюду трапіў Youtube-канал «Часики Тикают» (ідэнтыфікатар youtube.com/@chasiki_?feature=shared, @chasiki_) і Tik­Tok-аккаўнт з назвай  «chasik­i­tik» (ідэнтыфікатар tiktok.com/@chasikitik?_t=8rZgGqwEBp1&_r=1). Адпаведнае рашэнне прыняў 2 снежня суд Ленінскага раёна Мінска.

    Гэтаксама 2 снежня суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў «экстрэмісцкімі інфармацыйнымі матэрыяламі» акаўнт «Pozirk» (@Pozirk_online) у сацыяльнай сетцы Х (ідэнтыфікатар twitter.com/Pozirk_online) і акаўнт «pozirk_online» ў Insta­gram (ідэнтыфікатар instagram.com/Pozirk_online).

    3 снежня суд Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці абвесціў «экстрэмісцкім» культурніцкі інфармацыйны сайт budzma.org. Адпаведнае рашэнне прыняла суддзя Наталля Мінчанка. Ініцыятыва надаць сайту Budz­ma такі статус належыць мясцоваму пракурору Аляксандру Круцько.

    4 снежня суд Цэнтральнага раёна Мінска пастанавіў лічыць «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» акаўнты ў Tik­Tok з назвамі: «Зеркало | Судебные истории» (ідэнтыфікатар tiktok.сom/@zerkalo_sudebnye_istorii), «Зеркало | Подробно» ( ідэнтыфікатар tiktok.сom/@zerkalo_podrobno) і «Зеркало | Регионы» (ідэнтыфікатар tiktok.сom/@zerkalo.regiony).

    Прычым апошні інтэрнэт-рэсурс трапіў у спіс на сайце Мінінфарма двойчы: 5 снежня кантэнт акаўнта «Зеркало І Регионы» ў TikTok-(ідэнтыфікатар tiktok.com/@zerkalo.regiony) асобна прызнаў «экстрэмісцкім» суд Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці.

    Суд Кастрычніцкага раёна Віцебска сваім рашэннем ад 4 снежня прызнаў «экстрэмісцкімі» два інтэрнэт-рэсурсы, якія асвятляюць жыццё рэгіёна. Гэта Telegram-канал «Vtb.nardep.online» (ідэнтыфікатар 1001944558933 ) і старонка «vtb.nardep.onlinе» ў Insta­gram (ідэнтыфікатар instagram.com/vtb.nardep.online).

    5 снежня суд Ленінскага раёна Гродна прызнаў «экстрэмісцкім» змест Tik­Tok- старонкі з назвай «racy­ja­belarus» (ідэнтыфікатар tiktok.com/@racyjabelarus).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці