• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма: суполка «Радыё Свабода» у «Одноклассниках»

    15 лістапада абнавіўся Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў на сайце Міністэрства інфармацыі Беларусі. У пералік забароненых інфармацыйных рэсурсаў дададзеныя сярод іншых суполкі «Свабода» і «Bel.Lit» у сацыяльнай сетцы «Одноклассники». 

    Кантэнт суполкі «Свабода» ў сацсетцы «Одноклассники» (ідэнтыфікатар ok.ru/belsvaboda) быў прызнаны «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй»  рашэннем суда Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы 13 лістапада 2024 года.

    Гэтая група афілявана з «Радыё Свабода» — незалежным СМІ, абвешчаным у Беларусі «экстрэмісцкім фарміраваннем». Шэраг іншых інтэрнэт-рэсурсаў «Радыё Свабода» былі ўнесеныя ў спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў раней.

    12 лістапада той самы суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы  прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» суполку «Bel.Lit» у «Одноклассниках» (ідэнтыфікатар ok.ru/bel.lit).  На гэтай старонцы прапагандуюцца каштоўнасці беларускай мовы, гісторыі і культуры.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці