• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Экстрэмісцкімі» прызналі інфармацыйныя рэсурсы оrsha.eu, «Народны рэпарцёр» у «Одноклассниках» і «Новы Час» у TikTok

    Міністэрства інфармацыі 20 чэрвеня абнавіла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Да забароненых інтэрнэт-старонак сярод іншага дадалі: «Народны рэпарцёр» у «Одноклассниках», «Новы Час» у Tik­Tok, сайт і сацсеткі рэгіянальнага выдання оrsha.eu.

    спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў

    Выява згенераваная Chat­G­PT, БАЖ

    Рашэннем суда Аршанскага раёна і г. Орша ад 18 чэрвеня «экстрэмісцкімі матэрыяламі»  прызнаны партал оrsha.eu і афіляваныя з ім сацыяльныя сеткі і месенджары. Гэта:

    - Telegram-канал «Orsha.eu навiны пра Оршу» (ідэнтыфікатар t.me/orshaeu);

    - YouTube-канал «orshaeu» (ідэнтыфікатар youtube.сom/@orshaeu);

    -  група «orsha.eu» ў сацыяльнай сетцы  «Одноклассники» (ідэнтыфікатар ok.ru/orsha.eu);
    — группа «Orsha.eu / Навiны твайго рэгiёну» ў сацсетцы «ВКонтакте» (ідэнтыфікатар vk.com/orshaeu);

    -Insta­gram-канал з назвай «Orsha.eu» (ідэнтыфікатар instagram.com/orsha_eu).

    У снежні 2021 года Мінінфармацыі на патрабаванне пракуратуры абмежавала доступ да сайт orsha.eu. Заснавальнік і рэдактар выдання Ігар Казмярчак быў вымушаны пакінуць Беларусь пасля таго, як супраць яго распачалі крымінальную справу паводле часткі 1 артыкула 368 Крымінальнага кодэкса па абвінавачанні ў знявазе Аляксандра Лукашэнкі. Зараз ягоная маёмасць у Оршы арыштаваная, а сам Казмярчак абвешчаны ў вышук на тэрыторыі Беларусі і Расіі.

    Гэтаксама 18 чэрвеня суд Мінскага раёна прызнаў экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй змест групы ў  Tik­Tok пад назвай «novy chas» з ідэнтыфікатарам @novy.chas. Раней беларускія суды прызнавалі «экстрэмісцкімі» і іншыя інтэрнэт-рэсурсы, звязаныя з незалежным выданнем «Новы Час».

    19 чэрвеня суд Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці пастанавіў лічыць экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй змест групы «НАРОДНЫЙ РЕПОРТЕР» у сацсетцы «Одноклассники» (ідэнтыфікатар m.ok.ru/narodnyreporter). За чатыры дні да гэтага суд Пінскага раёна і г. Пінска Брэсцкай вобласці прызнаў экстрэмісцкай старонку NARODNYREPORTER у сацсетцы Tik­Tok.

    «Народный репортер» — гэта супольны праект брэсцкіх блогераў, экс-палітвязняў Аляксандра Кабанава і Сяргея Пятрухіна. 8 траўня 2024 года Міністэрствам унутраных спраў ён быў прызнаны экстрэмісцкім фарміраваннем.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці