• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Каардынацыйны камітэт БНП патрабуе вызвалення Сяргея Сацука

    Заява Каардынацыйнага камітэту Беларускай нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства ў сувязі з затрыманнем галоўнага рэдактара выдання «Ежедневник» Сяргея Сацука

    25 сакавіка ў Менску супрацоўнікамі Дэпартаменту фінансавых расследаванняў Камітэту дзяржаўнага кантролю быў затрыманы журналіст і галоўны рэдактар сеткавага выдання «Ежедневник» Сяргей Сацук. 26 сакавіка супрацоўнікі названага вышэй дзяржаўнага органу здзейснілі выманне дакументаў у рэдакцыі «Ежедневника».

    Паводле інфармацыі ад сваякоў і калегаў Сяргея Сацука, яму інкрымінуецца здзяйсненне злачынства, прадугледжанага часткай 2 артыкулу 430 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь (атрыманне хабару паўторна, ці шляхам вымагальніцтва, ці групай асобаў па папярэдняй змове, ці ў буйным памеры), пакаранне паводле якога прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў.

    Прадстаўнікам арганізацыяў грамадзянскай супольнасці Беларусі Сяргей Сацук вядомы як прынцыповы і адданы сваёй прафесіі журналіст, які, нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы, што склаліся ў медыя-сектары нашай краіны, цягам гадоў працуе ў жанры журналісцкіх расследаванняў. Адна з апошніх яго гучных працаў — серыя матэрыялаў у выданні «Ежедневник» пра карупцыю ў сістэме Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Пазней шматлікія фігуранты гэтых матэрыялаў Сяргея Сацука былі асуджаныя да турэмных тэрмінаў за карупцыйныя злачынствы.

    Гэтыя журналісцкія расследаванні Сяргея Сацука выклікалі хвалю негатыўных матэрыялаў пра яго ў дзяржаўных сродках масавай інфармацыі, у якіх галоўнага рэдактара выдання «Ежедневник» абвінавачвалі ў напісанні замоўных артыкулаў. 

    Паводле інтэр’ю, якое Сяргей Сацук у жніўні 2019 году даў інтэрнэт-газеце «Naviny.by», а таксама тэксту, які 26 сакавіка 2020 году быў апублікаваны на сайце «Еўрапейскага Радыё для Беларусі», журналіст неаднаразова атрымліваў пагрозы праз сваю журналісцкую дзейнасць.

    Улічваючы гэтыя факты, Каардынацыйны камітэт Беларускай нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства выказвае поўнае падтрыманне і салідарнасць з заявай грамадскай арганізацыі «Беларуская асацыяцыя журналістаў» ад 26 сакавіка 2020 году і патрабуе неадкладнага вызвалення Сяргея Сацука і спынення крымінальнага пераследу ў дачыненні яго.

    Каардынацыйны камітэт Беларускай нацыянальнай платформы
    Форуму грамадзянскай Супольнасці Усходняга партнёрства

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці