• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Кацярына Ваданосава адкрыла Школу традыцыйнага строю

    Журналістка і дзяячка культуры Кацярына Ваданосава адкрыла ў беластоцкім хабе «Новая зямля» двухгадовую Школу традыцыйнага строю. У яе запісалася больш за 30 чалавек, якія хочуць уласнымі рукамі ствараць беларускае нацыянальнае адзенне. Што натхніла стварыць гэтую школу, што непасрэдна там будзе выкладацца і як будуць праходзіць заняткі, Кацярына Ваданосава распавяла радыё Ўнэт.

    — Не праходзіць і тыдня, каб не напісалі людзі з запытам, каб я зрабіла ім строй ці хаця які-небудзь элемент. Часцей за ўсё хочуць замовіць кашулю. Але так сталася, што ў мяне не стае часу на гэтыя ўсе рэчы таму, што ў мяне некалькі прац і да таго ж мне падабаецца ствараць строі для сябе. Мне было прасцей арганізаваць школу, каб людзі самі вучыліся, стваралі сабе строі, чым рабіць іх на замову. Таму што стварэнне кожнага строю гэта вельмі доўгая і карпатлівая праца.

    — Гэта будзе школа практычнай накіраванасці ці вы ўсё ж будзеце вывучаць нейкую тэорыю? Наколькі я ведаю, у розных кутках Беларусі строі розныя, яны адрозніваюцца. Ці будуць ведаць вашы вучні, што, напрыклад, на Магілёўшчыне такія звычайна строі насілі, а на Гарадзеншчыне іншыя?

    — Безумоўна. Мае вучні будуць ведаць тое, што ведаю я, калі яны будуць наведваць усе заняткі, зразумела. Насамрэч, я па адукацыі гісторык. Мне таксама гэта прыносіць вялікае задавальненне распавядаць і вучыць. Кожны занятак, які я буду праводзіць, будзе доўжыцца не менш за дзве гадзіны і будзе пачынацца з тэорыі, будзем вывучаць асаблівасці розных рэгіёнаў, строі ў розных рэгіёнах таксама. Я пакуль не губляю надзеі, што мы будзем вывучаць увогуле мастацтвазнаўства. Таму што адна справа паглядзець фотаздымкі строяў з пэўнага рэгіёна і сказаць «я хачу такі і такі», а іншая справа ведаць асновы колеразнаўства, умець спалучаць гэта ўсё, разумець, якім чынам дамагчыся таго варыянту строя, каб ён быў не толькі вывераным у гістарычным, у этнаграфічным плане, а і ў эстэтычным таксама.

    — На вашу думку, на чым грунтуецца зацікаўленасць людзей да нацыянальнага строю? І ці яна павышаецца ў параўнанні з папярэднімі гадамі?

    — Я бачу ўздым зацікаўленасці і звязваю гэта з тым, што нарэшце ў беларусаў насуперак усяму ці, як бы гэта дзіўна не гучала, дзякуючы таму што адбылося з намі цягам апошніх гадоў, прачнуўся патрыятызм, прага да свайго і любоў да свайго, жаданне пазнаёміцца са сваім. І мяне гэта вельмі цешыць. іншая справа, што заваявана гэта было вялізарным коштам. Але нават тыя людзі, ад якіх я ніколі ў жыцці не магла чакаць, што яны будуць цікавіцца чымсьці кшталту традыцыйнай культуры, яны мне пішуць «хачу сабе вышыванку». А я акуратненька кажу, што не існавала ў беларускай мове слова «вышыванка», але калі вы хочаце кашулю, то вам, калі ласка, варта зрабіць тое і тое. Пачынаю людзей знаёміць з літаратурай таксама, раю, дзе што пачытаць, дзе што паглядзець. Таму што я зараз, знаходзячыся ў эміграцыі, абмежаваная ў рэсурсах сваіх. Зараз у Мінску праходзіць класная выстава традыцыйных строяў, але я не магу яе пабачыць ужывую. І адзінае, што мне застаецца, чакаць, калі якія-небудзь альтруісты выкладуць падрабязныя здымкі з гэтай выставы. Таму ёсць свае цяжкасці, але ёсць і ахвота насуперак усім гэтым перашкодам, як і ўсім астатнім беларусам, прабівацца да свайго, шанаваць сваё, любіць сваё. І акурат я назіраю тое, што ў ХІХ стагоддзі называлася «вясна народаў». Зараз, напэўна, надыходзіць вясна Беларусі.

    Цалкам слухайце размову:

    Чытайце яшчэ:

    «У Грузіі пакуль нікога з незалежных журналістаў не пасадзілі, але, баюся, ключавое слова «пакуль»», — рэдактарка Sova.news Марта Ардашэлія

    У Літве перадалі ў суд справу юрыста Мантаса Данелюса

    «Как такое возможно, что за российским журналистом шпионят в Германии?» Реакция «Репортеров без границ» на инцидент с Галиной Тимченко

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці