• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Карэспандэнт БелаПАН быў выдалены з міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Здароўе і навакольнае асяроддзе» з пагрозай прымянення сілы

    Канферэнцыя праходзіць у Мінску 27—28 кастрычніка і прысвечана 90-годдзю санітарна-эпідэміялагічнай службы Беларусі. Інфармацыя пра мерапрыемства была загадзя размешчана ў адкрытым доступе на сайце РУП "Навукова-практычны цэнтр гігіены", прычым умовы ўдзелу журналістаў у ёй не агаворваліся.

    Раніцай 28 кастрычніка Алена Спасюк, паказаўшы рэдакцыйнае пасведчанне, прайшла рэгістрацыю на пленарнае пасяджэнне канферэнцыі, якое праходзіць у Навукова-практычным цэнтры гігіены. За пяць хвілін да пачатку мерапрыемства вучоны сакратар цэнтра Святлана Ітпаева-Людчык папрасіла журналіста БелаПАН пакінуць залу, аргументуючы гэта тым, што на канферэнцыі могуць знаходзіцца толькі тыя журналісты, якіх запрашала адміністрацыя цэнтра. У адказ Спасюк заявіла, што яна прайшла рэгістрацыю і прадстаўляе афіцыйна зарэгістраваны ў Беларусі сродак масавай інфармацыі.

    Пасля гэтага да Спасюк у суправаджэнні вучонага сакратара падышоў намеснік дырэктара па гаспадарчай рабоце РУП «Навукова-практычны цэнтр гігіены» Генадзь Лосеў, які таксама запатрабаваў, каб журналістка пайшла. Спасюк адмовілася сысці і папярэдзіла, што выкліча міліцыю, калі ёй будуць перашкаджаць выконваць прафесійныя абавязкі. Нягледзячы на гэта, Лосеў забраў са стала асабістыя рэчы журналісткі, уключаючы мабільны тэлефон і дыктафон. «Вы хочаце, каб мы вывелі вас за рукі?» — пацікавіўся ён.

    Інцыдэнт адбываўся ў прысутнасці шматлікіх удзельнікаў канферэнцыі, у выніку журналістка была вымушаная выйсці з залы пасяджэння. Лосеў суправаджаў яе да выхаду з будынка цэнтра.

    На пытанне, ці ведае ён пра права журналістаў асвятляць грамадскія мерапрыемствы, а таксама пра палітыку адкрытасці працы дзяржорганаў, пра якую неаднаразова заяўлялі чыноўнікі ўсіх узроўняў, Лосеў адказаў: «НПЦ гігіены — гэта рэжымны аб’ект. Вы сюды не запрошаныя, заяўку вы не падавалі. Вы парушылі ўсё, што толькі можна парушыць».

    З нагоды рэгістрацыі на канферэнцыю, якую прайшла Спасюк, ён заявіў: «Ёсць нормы, як правільна паводзіць сябе акрэдытаваным журналістам. У нас свае СМІ, якія атрымліваюць грошы, — няхай працуюць».

    Інфармацыйная кампанія БелаПАН расцэньвае дзеянні чыноўніка як абуральны выпадак парушэння заканадаўства Беларусі аб СМІ і гарантаванага Канстытуцыяй права на свабоду слова.

    БелаПАН афіцыйна звярнуўся да дырэктара РУП «Навукова-практычны цэнтр гігіены» Сяргея Сычыка з просьбай правесці службовую праверку і вызначыць у дачыненні да Ітпаевай-Людчык і Лосева меры дысцыплінарнага спагнання, а таксама праінфармаваць сваіх падначаленых аб асноўных прынцыпах працы з супрацоўнікамі СМІ з пункта гледжання палітыкі адкрытасці дзяржаўных органаў.

    Аналагічныя лісты накіраваныя ў адрас міністра аховы здароўя Васіля Жарко і міністра інфармацыі Ліліі Ананіч.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці