Аўдыёдыпфейкі, створаныя ШІ: Вэбінар GIJN з серыі «Расследаванне выбараў» (9 красавіка)
4 красавіка 2024
На вэбінары ад Глабальнай сеткі журналістаў-расследавальнікаў эксперты падзеляцца парадамі, інструментамі і рэсурсамі для выяўлення, расследавання і праверкі патэнцыйных дыпфейкаў.
Вэбінар адбудзецца 9 красавіка 2024 года.
Час: 15:00 (Варшава) / 16:00 (Мінск, Кіеў, Вільнюс, Рыга, Талін) / 17:00 (Тбілісі).
Мова: англійская, з сінхронным перакладам на рускую і ўкраінскую.
Спікеры вэбінара:
- Сайлас Джонатан — менеджар па лічбавых расследаваннях у Цэнтры інавацый і развіцця журналістыкі, спецыяліст па фактчэкінгу і OSINT, аўтар навуковых работ і расследаванняў аб арганізацыях, адказных за інфармацыйны хаос у афрыканскім рэгіёне.
- Шаян Сардарызадэ — журналіст BBC Verify, які спецыялізуецца на выкрыцці фэйкавых навін, дэзінфармацыі і маніпуляцый на лічбавых платформах. Ён таксама займаецца расследаваннямі ў адкрытых крыніцах, у тым ліку верыфікацыяй кантэнту і пошукам геалакацыі.
- Вольга Юркова — журналістка і сузаснавальніца StopFake.org, незалежнай украінскай арганізацыі, якая займаецца фактчэкінгам і падрыхтоўкай міжнародных спецыялістаў па праверцы фактаў для барацьбы з прапагандай і дэзінфармацыяй у СМІ.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Украінская вядучая перадачы «Арол і рэшка» атрымала расійскае грамадзянства
21.03.2024
Як дзяўчына з Мінска стала адной з заснавальніц сучаснага брытанскага балету
25.11.2023
«Папяровыя шчыты не дапамагаюць». Юрысты ўздымаюць пытанне аб абароне крыніц інфармацыі
06.12.2023
Уладальніка навінавага партала s13.ru Сяргея Чабоцьку судзілі другі раз
07.11.2024