• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Абвешчаны адбор беларусаў для стажыровак у Савеце Еўропы

    Кантактная група Савета Еўропы (СЕ) па супрацоўніцтве з беларускімі дэмакратычнымі сіламі і грамадзянскай супольнасцю абвясціла аб адборы кандыдатаў з ліку беларускіх грамадзян для прафесійных стажыровак у СЕ.

    Штаб-кватэра Савета Еўропы ў Страсбургу
    Фота: сайт СЕ

    Каб удзельнічаць у адборы, неабходна запоўніць спецыяльную гугл-форму.

    Усяго стажыровак чатыры, працягласць кожнай — шэсць месяцаў.

    Мяркуецца, што беларусы будуць стажыравацца ў розных структурах СЕ ў Страсбургу (Францыя): у генеральным дырэктараце па правах чалавека і вяршэнстве закона (DGI); генеральным дырэктараце дэмакратыі і чалавечай годнасці (DGII); сакратарыяце Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ); сакратарыяце Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў.

    Сярод патрабаванняў да кандыдатаў — вышэйшая адукацыя, пераважна ў галіне права, паліталогіі, сацыяльных навук, журналістыкі, адукацыі, моладзевай працы, міжнародных адносін або іншых сумежных галінах, а таксама добрае валоданне адной з афіцыйных моў Савета Еўропы (англійскай або французскай).

    Рашэнне аб стварэнні кантактнай групы СЕ па Беларусі было прынятае ў верасні 2022 года. Першае пасяджэнне адбылося ў лістападзе таго ж года. З беларускага боку ў групу ўвайшлі прадстаўнікі дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці.

    Ад Савета Еўропы ў групе ўдзельнічаюць прадстаўнікі ўсіх палітычных структур, у тым ліку ПАСЕ і Офісу камісара па правах чалавека.

    У кастрычніку мінулага года Савет Еўропы прадаставіў дэмсілам асобны офіс у сваім будынку ў Страсбургу.

    Праект новага двухгадовага плана работы групы быў падрыхтаваны ў снежні мінулага года.

    Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская заклікала мясцовыя ўлады Еўропы надаваць больш увагі Беларусі, выступаючы 27 сакавіка на Кангрэсе рэгіянальных і мясцовых уладаў у Страсбургу. Яна адзначыла, што трэба “ўключаць беларусаў у працу Савета Еўропы і Кангрэса мясцовых уладаў”.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці