• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Адбор удзельнікаў у школу міжнароднай журналістыкі ў Варшаве (заяўкі — да 12 чэрвеня)

    Трохдзённая школа міжнароднай журналістыкі адбудзецца ў Варшаве 23-25 чэрвеня (ад’езд з Варшавы – 26 чэрвеня).

    Для ўдзельнікаў арганізуюцца сустрэчы і майстар-класы з замежнымі карэспандэнтамі і міжнароднымі журналістамі вядучых выданняў (як польскіх, так і буйных міжнародных), лекцыі і дыскусіі з экспертамі і палітыкамі, а таксама візіты ў міжнародныя аддзелы польскіх СМІ і знаёмства з арганізацыяй іх працы.

    Удзельнікам школы аплочваецца дарога да/з Варшавы, пражыванне, харчаванне ў Варшаве. Увага: патэнцыйныя ўдзельнікі мусяць мець візу і медыцынскую страхоўку!

    Журналісты, якія возьмуць удзел у школе, мусяць напісаць мінімум два матэрыялы на міжнародную тэматыку (па выніках сустрэч падчас школы; забяспечваецца дапамога ментараў) і апублікаваць іх у выданнях, у якіх працуюць, не пазней чым праз 2 тыдні па сканчэнні семінара (да 10 ліпеня).

    Каб прыняць удзел у адборы, трэба запоўніць заяўку да 12 чэрвеня ўключна. Вынікі адбору будуць абвешчаныя 15 чэрвеня.  

     

    Пры разглядзе заявак будзе ўлічвацца:

    - Матывацыя ўдзельнікаў

    - Досвед заяўнікаў (на падставе матэрыялаў, далучаных да заяўкі – гл.лінк рэгістрацыі)

     

    Перавага будзе аддавацца:

    - Журналістам рэгіянальных выданняў

    - Маладым журналістам

    - Журналістам, якія ўжо маюць некаторы досвед працы па міжнароднай тэматыцы

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці