• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Адкрытая сустрэча з Таццянай Каравянковай «Як журналісту стварыць пул экспертаў і крыніц інфармацыі» — 3 кастрычніка

    Таццяна Каравянкова больш за дзесяць гадоў працуе ў незалежным інфармагенцтве БелаПАН.

    Палітыка і палітыкі, улада, афіцыйныя рашэнні і кулуарныя чуткі — журналістка ведае пра гэта ўсё. Ці вельмі шмат.

    Падчас адкрытай сустрэчы ў офісе ГА «БАЖ» Таццяна Каравянкова раскажа, як ствараць свой пул экспертаў, дзе браць афіцыйную і неафіцыйную інфармацыю, як выбудоўваць стасункі са сваімі крыніцамі. Вы зможаце задаць сваё пытанне адной з лепшых журналістак краіны.

    Таксама ў межах сустрэчы будуць падведзеныя вынікі конкурсу «Ведай. Кажы. Вывучай», прымеркаванага да Міжнароднага дня ўсеагульнага доступу да інфармацыі.

    Што: Сустрэча з міжнародным аглядальнікам БелаПАН Таццянай Каравянковай «Як журналісту стварыць свой пул экспертаў і крыніц інфармацыі».

    Дзе: Офіс ГА «БАЖ», Мінск, вул. Кальварыйская, 16 — 265 (4 паверх).

    Калі: 3 кастрычніка (чацвер), 19.00.

    Уваход вольны, але просім зарэгістравацца.

    Татьяна Коровенкова: Я обычно даю сдачи в ответ на хамство

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці