• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Адкрыты Вэб — стыпендыяльная праграма Ford-Mozilla (да 21 сакавіка)

    Фундацыя "Ford" і Mozilla (ЗША) прапануюць удзел у стыпендыяльнай праграме "Адкрыты Вэб" для спецыялістаў у сферы дызайну, развіцця, публіцыстыкі, даследаванняў і аналітыкі. Стыпендыяльная праграма мае на мэце спалучэнне тэхналагічнага таленту і намаганняў арганізацый грамадзянскай супольнасці для аховы адкрытага Вэбу.

     

    https://www.mozilla.org/media/img/firefox/firefox-256.e2c1fc556816.jpg

    Праграма скіравана на:

    - пашырэнне інфармавання грамадскасці (і разумення) пра праблемы сучасных Інтэрнэт-палітык,

    - падтрымку развіцця прафесійнай кар’еры ў кірунку Інтэрнэт-палітык і адвакацыі,

    - падтрымку дынамічнай сеткі і арганізацыяў па ахове Інтэрнэту.

    Стыпендыяты праграмы падключаюцца да працы вядучых арганізацый, чыя дзейнасць скіравана на захаванне Інтэрнэту як адкрытага сусветнага грамадскага рэсурсу. Са спісам прымаючых арганізацый можна азнаёміцца тут.

    Агульны памер стыпендыяльнага гранту складае 60 тыс. даляраў ЗША (стыпендыя выплочваецца штомесячна, тэрмін праграмы складае 10 месяцаў). Стыпендыяты не з’яўляюцца супрацоўнікамі Mozil­la альбо прымаючых арганізацый.

    Анлайн-рэгістрацыя кандыдатаў на ўдзел у стыпендыяльнай праграме ажыццяўляецца да 9:59 (па мінскім часе) 21 сакавіка 2016 года. Па дадатковую інфармацыю неабходна наведаць афіцыйную старонку праграмы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці