Адукацыйная праграма для спецыялістаў медыя Open Call KRAINA Sandbox (дэдлайн — 4 жніўня)
Kraina Media і аб’яднанне беларусаў Германіі RAZAM пры падтрымцы Федэральнага міністэрства замежных справаў Германіі абвяшчае набор на адукацыйную праграму для спецыялістаў медыя і тых, хто зацікаўлены ў стварэнні і прасоўванні беларускага медыя-кантэнту.
Чаго чакаць ад праграмы?
На працягу восені і зімы 2023 года будуць арганізаваныя тры паездкі ў Германію:
-
03 верасня — 09 верасня
-
15 кастрычніка — 21 кастрычніка
-
26 лістапада — 02 снежня
Падчас гэтых паездак будуць арганізаваны сустрэчы з журналістамі вядучых медыя краіны, спецыялістамі, якія распрацоўваюць брэндынг, займаюцца маркетынгавым прасоўваннем медыяпрадуктаў, каардынуюць суполкі працаўнікоў медыя.
Праграма дае магчымасць аплаціць транспарт, пражыванне, а таксама атрымаць сутачныя на час знаходжання удзельнікаў у Германіі.
У межах праграмы трэба будзе працаваць над пілотнымі праектамі і размаўляць з прадстаўнікамі арганізацый Усходняга партнёрства.
Даведацца больш пра змест праграмы
Для каго гэтая праграма?
-
Для тых, хто працуе ў медыя ці робіць медыяпрадукты.
-
Для спецыялістаў PR і маркетынга.
-
Для тых, хто развівае суполкі медыяпрафесіяналаў Беларусі.
Патрабаванні да кандыдата
-
Любоў да Беларусі.
-
Вопыт працы над медыяпрадуктамі, іх запуску, прасоўвання ці развіцця суполкі медыяпрафесіяналаў.
-
Кантакт чалавека, які можа вас рэкамендаваць.
-
Магчымасць паездкі ў Германію (віза, ВНЖ ці іншы дакумент, які дазваляе знаходзіцца ў Германіі падчас праграммы).
Хто арганізуе мерапрыемства
Kraina Media ставіць мэтай стварэнне медыя-прасторы для абмеркавання праблем беларускага грамадства і яго доўгатэрміновых перспектыў .
Для гэтага мы вывучаем навуковыя працы, размаўляем з беларускімі экспертамі і экспертамі краін, якія прайшлі этапы развіцця, на каторых знаходзімся мы. Атрыманую інфармацыю мы перапрацоўваем у просты і прывабны для аўдыторыі фармат (фокус на актыўную меньшасць).
Распавядаючы пра жыццё ў іншых краінах свету, аб тым, як працуюць лепшыя ў свеце інстытуты, мы хочам пачынаць дыскуссіі аб развіцці краіны, паказаць, якім чынам ў доўгатэрміновай перспектыве можна пабудаваць дэмакратычную дзяржаву, у якой паважаюць свабоду, правы чалавека і нацыянальную культуру.
Беларуская аб’яднанне РАЗАМ з’яўляецца найбуйнейшым агульнанацыянальным прадстаўніцтвам інтарэсаў выхадцаў з Беларусі, якія жывуць у Германіі.
Мэты арганізацыі:
-
Прадстаўляць інтарэсы беларускай дыяспары ў Германіі.
-
Падтрымліваць беларускую мову й культуру.
-
Вывесьці Беларусь у поле зроку нямецкай і эўрапейскай грамадскасці.
-
Быць моцным лобі дэмакратычнай Беларусі.
-
Дапамагаць ахвярам рэпрэсіяў.
РЭГІСТРАЦЫЯ
Любыяе пытанні на pavel@kraina.media