• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Афлайн-школа журналістыкі ад IFAE MediaLab

    IFAE Medi­aL­ab запрашае на чатыры дні інтэнсіўных практычных заняткаў з журналістамі-прафесіяналамі ў афлайне. З магчымасцю далейшага праходжання стажыроўкі ў рэдакцыях беларускіх медыя і ўдзелу ў некалькіх цікавых дадатковых курсах ужо ў анлайне. 

    Выява: IFAE Medi­aL­ab

    Школа будзе працаваць 11–14 красавіка побач з Варшавай

    Да ўдзелу ў Школе запрашаюцца беларусы з Польшчы і Літвы, якія маюць невялікі досвед працы ў рэдакцыях беларускіх медыя (да 1 года) альбо толькі плануюць паспрабаваць сябе ў журналістыцы.

    Магчымы ўдзел людзей і з іншых краін у выпадку  гатоўнасці самастойна кампенсаваць свой праезд (арганізатары кампенсуюць дарожныя выдаткі ў памеры да 50 еўра).

    Падчас Школы вы навучыцеся пісаць навіны, праводзіць інтэрв’ю, ствараць эксплэйнеры і інфаграфіку, пазнаёміцеся з прафесійнымі і этычнымі стандартамі журналістыкі, засвоіце карысныя інструменты і сервісы (у тым ліку штучнага інтэлекту).

    Адметнасцю Школы стане анлайн стажыроўка ўдзельнікаў Школы ў рэдакцыях беларускіх медыя. Замацаваныя за вамі ментары і ментаркі дапамогуць вам падрыхтаваць першыя матэрыялы, дадуць карысныя парады.

    Яшчэ адной разынкай Школы стане магчымасць атрымаць карысныя веды і ўменні ў час дадатковых анлайн-заняткаў, скіраваных на развіццё тых альбо іншых важных для журналістаў кампетэнцый.

    Графік Школы:

    Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 31 сакавіка.

    Пасля гэтага адабраным удзельнікам і ўдзельніцам будзе прапанавана да 5 красавіка падцвердзіць свой удзел у Школе.

    Заняткі Школы адбудуцца з 11 красавіка (заезд да 15.00) да 14 красавіка (выезд пасля 14.00). Удзел ва ўсіх чатырох днях заняткаў абавязковы.

    Анлайн-стажыроўка ў рэдакцыях пройдзе ў красавіку-траўні.

    Паралельна з ёй вы зможаце наведаць два дадатковыя анлайн-курсы па тэмах, якія будуць найбольш запатрабаваныя ўдзельнікамі Школы.

    Удзельнікі, якія пройдуць увесь цыкл навучання, атрымаюць сертыфікаты пра сканчэнне Школы журналістыкі.

    Запоўніце да 31 сакавіка гэтую форму заяўкі

    Арганізатары Школы маюць амаль 30-гадовы досвед навучання асновам журналістыкі ў Беларусі, Польшчы і іншых краінах.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці