• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Акселератар публічных кампаній ад Free Belarus Center (дэдлайн — 8 верасня)

    Удзельнікі і ўдзельніцы акселератара будуць працаваць над ідэямі публічных кампаній, распрацоўваць план іх правядзення і рэалізоўваць іх. Гэта магчымасць атрымаць новыя веды і навыкі ад спецыялістаў у гэтай сферы. Лепшыя ідэі змогуць прэтэндаваць на фінансавую падтрымку.

    Чакаюць заяўкі ад актывістаў_ак і журналістаў_ак з малым досведам вядзення публічных кампаній, якія:

    • жадаюць навучыцца працы з іх арганізацыяй, мадэрацыяй і правядзеннем;
    • маюць ідэі публічных кампаній, накіраваных на дэмакратызацыю Беларусі, падтрымку грамадзянскай супольнасці, высвятленне і вырашэнне разнастайных праблемаў;
    • хочуць атрымаць ментарскую, а магчыма і фінансавую падтрымку сваёй працы.

    Акселератар будзе складацца з двух этапаў:

    • Падчас першага этапу 20–22 верасня ўдзельнікі і ўдзельніцы возьмуць удзел у выязным трэнінгу ў адной з краін Еўрапейскага Саюзу (афлайн), а праз 1,5 месяца ад пачатку праграмы адбудзецца пітчынг ідэй публічных кампаній і адбор лепшых праектаў (анлайн).
    • Падчас другога этапу тыя, хто паспяхова пройдуць пітчынг, возьмуць удзел у study vis­its у профільныя арганізацыі.

    Усе праекты, якія пройдуць на другі этап, атрымаюць магчымасць ментарскай падтрымкі анлайн ад аднаго_ой з ментараў_ак.

    Тры лепшыя ўдзельнікі_цы атрымаюць фінансавую падтрымку сваёй працы і на працягу трох месяцаў пасля атрымання фінансавання павінны будуць рэалізаваць свой праект.

    Працягласць акселератара — 6 месяцаў.

    Ментары_кі:

    • Антон Раднянкоў – сацыяльны прадпрымальнік і грамадскі актывіст;
    • Ала Алоэ – прадзюсарка;
    • сакрэтны ментар, якога раскрыюць перад дэдлайнам.

    Увага! Аплікантам_кам з Беларусі трэба мець дзеючую візу для наведвання краін ЕС. Free Belarus Cen­ter не аказвае падтрымку ў атрыманні візы.

    РЭГІСТРАЦЫЯ

    Для падачы заяўкі на акселератар публічных кампаній патрэбна дадаць матывацыйны ліст і рэкамендацыйныя лісты ад двух асоб.

    Дэдлайн падачы заяўкі — 8 верасня 2024 года.

    Месца правядзення паведамяць адабраным удзельнікам_цам асабіста. Транспартныя выдаткі, пражыванне і харчаванне пакрываюцца Free Belarus Cen­ter.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці