Аляксандр Класкоўскі: «Падпісная рэвалюцыя», разрыў шаблонаў, наратывы прапаганды і чаго чакаць да 9 жніўня?
Пра самыя цікавыя аспекты сёлетняй палітычнай кампаніі кіраўнік аналітычных праектаў БелаПАН Аляксандр Класкоўскі расказаў падчас вэбінара “Пандэмія і выбары”, арганізаванага «Цэнтрам падрыхтоўкі медыяспецыялістаў Медыятрэнер».
Многія журналісты ды заангжаваныя ў палітычную дзейнасць грамадзяне чакалі, што цяперашняя выбарчая кампанія будзе надзвычай сумнай. Але яна разгортваецца дынамічна, драматычна і непрадказальна.
Як падаваць медыйнай аўдыторыі "гарачыя" тэмы кампаніі, арыентавацца ў інфармацыйных ды прапагандысцкіх плынях, выкрываць фэйкі, пазбягаць пастак, выкарыстоўваць розныя жанры і платформы для прасоўвання кантэнту.
Прапануем поўнае відэа і канспект лекцыі.
Як «карона» паўплывала на выбары
-
Былі размовы пра перанос выбараў, увядзенне надзвычайнага становішча;
-
Праймерыз правацэнтрыстаў сарваліся;
-
Здавалася, што стала цяжэйшай задача сабраць подпісы. Правацэнтрысты дэ-факта здаліся без бою. А новыя фігуры заткнулі за пояс старую апазіцыю;
-
Палітыка Лукашэнкі датычна эпідэміі адштурхнула ад яго частку электарату, насцярожыла наменклатуру;
-
Захад загруз у сваіх праблемах, мала зважае на сітуацыю ў Беларусі;
-
Крамлю таксама не да беларускага пытання (пры тым што ўлады раздзімаюць версію пра «руку Масквы» ў гэтай палітычнай кампаніі).
Новыя фігуры. «Падпісная рэвалюцыя»
-
Традыцыйная апазіцыя правалілася, выпала з фокуса ўвагі;
-
Новыя фігуры: Бабарыка, Цапкала, Ціханоўскі;
-
Бабарыка, Цапкала — прадстаўнікі істэблішменту з праграмай рэформаў, мадэрнізацыі краіны;
-
Ціханоўскі разбудзіў вуліцу;
-
«Падпісная рэвалюцыя» паказала, што маса беларусаў незадаволена нязменнасцю ўлады. «Хто заўгодна, толькі не ён».
Збор подпісаў: разрыў шаблону
-
Старая апазіцыя сцвярджала, што сабраць 100 000 подпісаў ва ўмовах пандэміі нерэальна, але прыклады Бабарыкі, Цапкалы, Ціханоўскай сведчаць пра іншае;
-
Феномен «падпісной рэвалюцыі» адбыўся акурат насуперак пандэміі;
-
Незалежныя медыя добра і сумленна асвятлялі гэты этап;
Схема апазіцыя vs. улада састарэла?
-
Раней многія медыя малявалі біпалярную схему;
-
У гэтай кампаніі партыйная апазіцыя не грае вялікай ролі;
-
З’явілася своеасаблівая трэцяя сіла;
-
Але пасля гэтай кампаніі роля традыцыйнай апазіцыі можа ўзмацніцца, бо ў яе ёсць досвед і структуры;
-
Многае залежыць ад таго, наколькі партыйная апазіцыя здолее перабудавацца.
Грамадства палітызуецца
-
Раней выбарчая барацьба была найперш справай апазіцыі, цяпер да палітыкі сталі далучацца новыя слаі грамадства;
-
Адбываецца палітызацыя абывацеляў. Але ў іх няма палітычнага досведу і загартоўкі;
-
Таму рэпрэсіі могуць аказацца дастаткова эфектыўным стрымліваючым інструментам;
Новыя фігуры: эйфарыя не для журналістаў
-
Мы бачым энтузіязм неафітаў, для якіх новыя фігуры сталі кумірамі;
-
Журналісты мусяць захоўваць цвярозасць ацэнкі;
-
У нас не вымяраюцца рэйтынгі. На гэту тэму багата спекуляцый і фэйкаў;
-
Пытанне пра ступень папулярнасці Бабарыкі, Цапкалы адкрытае;
«Рука Масквы»?
-
Такі наратыў выгадны беларускаму кіраўніцтву;
-
Нішто не выключана, але трэба зыходзіць з прэзумпцыі добрасумленнасці таго ці іншага палітыка;
-
Медыя могуць і мусяць адлюстроўваць розныя версіі, аднак пры гэтым варта жалезна грунтавацца на фактах і не весціся на прапагандысцкія ўкіды.
Ці хоча Крэмль скінуць Лукашэнку на гэтых выбарах?
-
Пасунуць Аляксандра Лукашэнку з пасады не так проста;
-
Такі сцэнар патрабуе вялікіх рэсурсаў, маштабнай арганізацыйнай працы, масіраванай ваяўнічай прапаганды;
-
Пакуль што прыкмет такога сцэнару няма;
-
Крамлю, бадай, найлепей, каб Лукашэнка пакуль што заставаўся, але быў аслаблены;
-
У такіх умовах лягчэй накінуць «паглыбленне інтэграцыі».
Наратывы дзяржаўнай прапаганды
-
«Лукашэнка змагаецца не за крэсла, а за незалежнасць»;
-
«Супраць Беларусі ладзіцца змова знешніх сіл. Здамося — будзем пад бізуном хадзіць»;
-
«Праціўнікі Лукашэнкі — марыянеткі Масквы, экстрэмісты, фашысты, злодзеі»;
-
«Мы былі ў лапцях і без штаноў».
Ідэйны крызіс вярхоў
-
У Лукашэнкі няма моцнай праграмы развіцця краіны;
-
Яго кампанія будуецца на ачарненні апанентаў, страшылках пра вонкавую пагрозу;
-
Кіраўнік дзяржавы і прапаганда заблыталіся ў месаджах (пра Расію: з аднаго боку — умяшанне у выбары, пагроза незалежнасці, з іншага — між намі «нічога не іскрыць»).
Сілавы сцэнар: як ніколі рана
-
Улада перайшла да сілавога сцэнару ужо на этапе збору подпісаў;
-
Рэпрэсіі ладзяцца найперш каб не дапусціць росту вулічнай актыўнасці, вулічны пратэст найболей палохае, мроіцца «Плошча”
-
Маштаб рэпрэсій можа пераўзысці тое, што было ў 2010 годзе.
Вулічная актыўнасць. Прывід «Плошчы»
-
Невыпадкова першы ўдар быў па Ціханоўскім;
-
За кратамі Статкевіч, Севярынец, блогеры Кабанаў, Пятрухін, Цыгановіч, Няронскі, Лосік ды іншыя;
-
Улады ўстрывожаны мабілізацыйнымі магчымасцямі сацыяльных сетак і месанджараў;
-
Гайкі будуць заціскацца як у рэале, так і ў інтэрнэце.
Медыя трапляюць пад раздачу
-
Журналістаў сталі вінціць на акцыях;
-
Штрафы белсатаўцам;
-
Згусціліся хмары над «Радыё Свабода»;
-
Варта звярнуць ўвагу на заявы новага міністра інфармацыі Ігара Луцкага — абмяжоўваць насельніцтва ад «шкоднай інфармацыі»;
Зноў палітвязні
-
Беларускія праваабаронцы ўжо прызналі палітвязнямі Ціханоўскага, Віктара і Эдуарда Бабарыкаў, шэраг блогераў і актывістаў;
-
«Міжнародная амністыя» таксама прызнала іх вязнямі сумлення;
-
Але Брусель і Вашынгтон пра палітвязняў пакуль што не гавораць.
Лукашэнку палітвязні не патрэбныя, але…
-
Сілавы сцэнар ўжо рэалізоўваецца, аднак Лукашэнка пакуль што стараецца не перагінаць кій (у ягоным разуменні);
-
Рэжыму важна захаваць дачыненні з Захадам;
-
Але ўтрыманне ўлады — перадусім, любыя выдаткі дзеля гэтага для Лукашэнкі прымальныя.
Ці ўвядзе Захад санкцыі па выніках гэтай кампаніі?
-
Ранейшая палітыка санкцый аказалася не вельмі эфектыўнай;
-
На Захадзе сёння па вялікім рахунку зацікаўлены ў стабільнасці беларускага рэжыму;
-
Баяцца падштурхнуць Лукашэнку да Расіі, баяцца танкаў Пуціна на Бугу і ля Сувалкаўскага калідора;
-
Рашэнні Захаду будуць залежаць ад ўзроўню рэпрэсій.
Сацыяльныя сеткі: магчымасці і пасткі
-
Адчуваеш грамадскі настрой, адсочваеш рэакцыю на гучныя падзеі;
-
Але варта разумець, што ты — у інфармацыйнай бурбалцы;
-
Ёсць ілюзія: уся Беларусь узнялася, уся Беларусь супраць Лукашэнкі.
Пра рэйтынг Лукашэнкі і сацыялогію
-
Сам Лукашэнка ўзяўся абвяргаць мем «Саша 3%»;
-
Галасаванні на сайтах нерэпрэзентатыўныя;
-
Расійскія крыніцы рабілі фэйкавыя ўкіды нібыта пра сацапытанні ў Беларусі;
-
Прызнанне кіраўніка Інстытута сацыялогіі: узровень даверу Лукашэнку ў красавіку ў Мінску быў 24%;
-
Электаральны рэйтынг і давер да палітыка — не тоесныя паняцці.
-
Незалежная сацыялогія прыдушана;
-
Але ёсць апытанні Satio, BEROC, Даследчага цэнтра ІПМ, Беларускай аналітычнай майстэрні Вардамацкага ды інш;
-
Трэба па магчымасці абапірацца на лічбы, а не на эмпірычныя адчуванні;
-
Апазіцыйнасць можа скажаць оптыку.
Аналітыка моцная прагнозам
-
Прасцей тлумачыць і раскладаць па палічках тое, што ўжо адбылося;
-
Але людзей больш цікавіць, што будзе;
-
Некаторым чытачам хочацца, каб аналітык прадракаў перамогу над рэжымам;
-
Некаторыя папракаюць: чаму вы даяце песімістычны прагноз?
-
Важна, каб прагноз быў абгрунтаваны;
-
Абапірацца на меркаванні экспертаў.
Праца з экспертамі
-
Аналітыка мусіць у значнай ступені грунтавацца на экспертных думках;
-
У нас багата аўтарскіх калонак, але гэта часцей вельмі суб’ектыўная публіцыстыка, чым узважаная аналітыка;
-
Экспертнае меркаванне можа аздобіць і інфармацыйны матэрыял;
-
Напрацоўваць базу экспертаў. Такая база асабліва важная падчас пандэміі, калі вобмаль непасрэдных кантактаў;
Трэба самім уключаць мазгі
-
Замест таго, каб рабіць аналітыку, тэлефануюць эксперту і робяць матэрыял на падставе таго, што ён нагаварыў;
-
Лянуюцца нават двум экспертам пазваніць;
-
Прасцей пераказаць нечыя словы, чым самому ўключыць мазгі;
Прагноз можа быць варыянтны
-
Аналітык не прарок;
-
Само жыццё варыянтнае, яно не запраграмавана на 100%. Ну, хто чакаў гэтай пандэміі?
-
Прагноз таксама у многіх выпадках можа быць варыянтны. Не варта гэтага саромецца;
-
Іншым разам мы шукаем канспіралогію там, дзе мае месца банальнае глупства;
-
Апошнім часам беларуская ўлада шмат памыляецца (паводзіны падчас эпідэміі ды інш.)
Што будзе пасля 9 жніўня?
-
У Лукашэнкі няма моцнай праграмы развіцця Беларусі;
-
Незадаволенасць нікуды не дзенецца;
-
Калі няма папулярнасці, узмацняецца стаўка на сілу, рэпрэсіі, запалохванне;
-
Ціск у беларускім палітычным катле будзе нарастаць.