• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Анлайн-курс «Палітыка 101: аналізуем уладу і яе транзіты» (дэдлайн — 29 кастрычніка)

    Цэнтр новых ідэй праводзіць набор на анлайн-курс «Палітыка 101: аналізуем уладу і яе транзіты». Гэты курс з’яўсяецца асноўным у адукацыйнай праграме Цэнтра «Кампус палітычнай навукі».

    Курс адбудзецца з 4 лістапада па 17 снежня 2024 года. Удзельніц і ўдзельнікаў чакаюць 12 анлайн-сустрэч, якія будуць адбывацца па вечарах двойчы на тыдзень.

    Агранізатары адзначаюць, што ўзровень ведаў на курсе будзе эквівалентны базаваму курсу ў прэстыжным амерыканскім каледжы, дзе падобныя курсы звычайна абазначаюцца кодам 101.

    Кампус палітычнай навукі дае магчымасць атрымаць веды ад спікерак і спікераў з топавых еўрапейскіх і амерыканскіх універсітэтаў не ў сумным акадэміцкім фармаце, а праз інтэрактыўныя заняткі, дзе лекцыі сумешчаюцца з дыскусіямі і аналізам кейсаў.

    Напрыканцы навучання запланаваная праца ў міні-групах па распрацоўцы і прэзентацыі фінальнага праекту.

    Што будзе на курсе:

    • якія знешнія і ўнутраныя фактары ўплываюць на палітычныя транзіты або іх адсутнасць;
    • што можа забяспечваць або тармазіць развіццё дэмакратыі;
    • як рэжымы выкарыстоўваюць інструменты зваротнай сувязі з грамадзянамі ў сваіх інтарэсах;
    • чаму аўтарытарныя суды і парламенты — не проста дэкарацыі;
    • як дасягнуць сумленных выбараў у постаўтарытарных краінах;
    • і шмат яшчэ цікавага.

    Спікеры:

    • Міхаэль Рохліц, PhD, прафесар, Oxford Uni­ver­si­ty;
    • Ганна Чапман, PhD, прафесарка, Uni­ver­si­ty of Okla­homa;
    • Маргарыта Завадская, PhD, Finnish Insti­tute of Int. Affairs,University of Helsin­ki;
    • Леся Руднік, дактарантка Карлстадскага ўніверсітэта, дырэктарка Цэнтра новых ідэй;
    • Стас Гарэлік, PhD, Цэнтр новых ідэй;
    • і іншыя.

    Да ўдзелу запрашаюць праваабаронцаў, журналістак і журналістаў, студэнткаў і студэнтак гуманітарных спецыяльнасцей, даследчыц і даследчыкаў ва ўзросце да 30 гадоў. Паколькі будуць англамоўныя спікеры, трэба мець мінімум узровень B1.

    Падаць заяўку і даведацца падрабязней аб праграме можна тут

    Дэдлайн — 29 кастрычніка 2024 года.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці