Анлайн-інтэнсіў ад Школы журналістыкі IFAE (дэдлайн — 1 снежня)
27 лістапада 2024
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Школа журналістыкі IFAE запрашае на анлайн-заняткі па розных аспектах журналістыкі для тых, хто хоча развівацца ў гэтай прафесіі. Вэбінары правядуць дасведчаныя выкладчыкі-практыкі з вядучых беларускіх медыяў.
Усяго будзе 5 заняткаў. Яны пройдуць у перыяд з 2 па 16 снежня 2024 года.
Тэмы:
- 2 снежня. «Як спланаваць і правесці добрае інтэрв’ю». Частка 1. (Зоя Хруцкая)
- 4 снежня. «Як спланаваць і правесці добрае інтэрв’ю». Частка 2. (Зоя Хруцкая)
- 9 снежня. “Як напісаць добры праблемны артыкул” (Ірына Чарняўка)
- 11 снежня. “Этычныя прынцыпы і прававыя аспекты працы журналіста“ (Адар’я Гуштын)
- 16 снежня. “Лічбавыя інструманты ў працы журналіста» (Вітаўт Руднік)
Заняткі распачынаюцца ў 18.00 па Варшаве.
Запісацца на ўдзел у занятках могуць як навучэнцы Школы журналістыкі, так і ўсё, хто хоча ўдасканаліць свае журналісцкія і медыякампетэнцыі.
Заяўкі прымаюцца да 1 снежня 2024 года.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
«Так склалася, што найбольшая ўвага была скіраваная на нас», — кіраўнік NEXTA Сцяпан Пуціла
14.08.2024
Прэм’ерны паказ дакументальнага серыялу Netflix пра беларускія пратэсты запланавалі на пачатак 2024 года
21.12.2023
Адкрыты збор для маці беларускай праваабаронцы Ірыны Траццяковай
05.09.2024
Хто з медыяў трапіў у спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў» у 2023 годзе
10.01.2024