Анлайн-курс па soft skills «ПроDigy 3.0» (дэдлайн — 30 чэрвеня)
24 чэрвеня 2024
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Ініцыятыва ФОРЫН-офіс запрашае ўсіх жадаючых для ўдзелу ў адукацыйным курсе «ПроDigy 3.0 — Soft skills у лічбавую постпандэмійную эпоху».
Калі: 6 заняткаў з 9 па 25 ліпеня 2024 года (па аўторках і чацвяргах).
На курсе вы даведаецеся:
- як эфектна, аргументавана і паспяхова выступаць на публіцы;
- што такое эфектыўныя перамовы і як іх праводзіць;
- чаму ўзнікаюць канфлікты, як іх вырашаць, а яшчэ лепш прадухіляць;
- якія ёсць асаблівасці лічбавай камунікацыі – трэнды сацсетак, нашых паводзін у іх і прычыны канфліктаў у анлайн;
- у чым складаецца эмацыйны інтэлект і як яго развіваць;
- ці можна развіць крытычнае мысленне і што такое экалогія інфармацыі.
Удзел у курсе бясплатны. Працоўная мова — руская.
Дэдлайн рэгістрацыі — 30 чэрвеня 2024 года.
Адабраныя ўдзельнікі атрымаюць ліст са спасылкай на вэбінары не пазней за 5 ліпеня.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Што цяпер нельга паглядзець на «Беларусь 5»? Як існуе дзяржаўнае тэлебачанне без міжнароднага спорту
22.01.2024
Журналісту Дзянісу Івашыну не дазволілі патэлефанаваць родным
04.03.2024
«Без доктара навук не разабрацца». Прафесар Алесь Краўцэвіч з Гродна запусціў падкаст пра гісторыю Беларусі — разам з дачкой
08.04.2024
Праект «Чаго брэшаш?», які займаецца разборам прыёмаў дзяржпрапаганды, прызнаны «экстрэмісцкім фарміраваннем»
11.04.2024