Анлайн-курс «Палітыка 101: аналізуем уладу і яе транзіты» (дэдлайн — 12 лютага)
Цэнтр новых ідэй пачаў набор на новы паток анлайн-курса «Палітыка 101: аналізуем уладу і яе транзіты». Гэты курс з’яўсяецца асноўным у адукацыйнай праграме Цэнтра «Кампус палітычнай навукі».
Курс будзе карысным для журналістак і журналістаў, якія пішуць на сацыяльна-палітычныя тэмы. А таксама для ўсіх, хто цікавіцца палітыкай і яе даследваннямі.
Адукацыйная праграма прысвечана пераходным перыядам паміж аўтарытарызмам і ўстойлівай дэмакратыяй — іх умовам, праблемам, магчымасцям і наступствам.
Удзельнікі змогуць бясплатна вучыцца ў прафесарак і прафесараў Гарварда, Універсітэцкага каледжа Лондана (які уваходзіць у топ‑5 ВНУ Вялікабрытаніі), Фінскага інстытута міжнародных адносін, гуманітарнага амерыканскага ўніверсітэта і еўрапейскіх універаў.
Што чакае на курсе:
- паглядзіце глыбей на тое, што адбываецца ў Беларусі з навуковага пункту гледжання (бо ўвесь курс распрацаваны на аснове грунтоўных паліталагічных даследванняў);
- разгледзеце як знешнія, так і ўнутраныя фактары, якія ўплываюць на палітычныя транзіты або іх адсутнасць;
- даведаецеся, што можа забяспечваць ці тармазіць развіццё дэмакратыі.
Дэдлайн падачы заявак — 12 лютага 2025 года (уключна).
Калі ёсць пытанні, пішыце на скрыню: info@politicalcampus.co