• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    АПБ запрашае журналістаў у прэс-тур у Брэсцкую вобласць. Заяўкі да 17 чэрвеня

    Грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ) запрашае журналістаў у прэс-тур з аглядам новых канструкцый бяспечных буслянак у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці 18 чэрвеня 2021 года (пятніца).

    Белыя буслы засялілі Беларусь пасля чалавека: гэта не лясные птушкі, ім патрэбны палі і поплавы. Яны спрадвеку будавалі гнёзды побач з хатамі беларусаў і нават на стрэхах. Але ўмовы змяніліся. Буслы ўсё часцей выбіраюць для гнездавання слупы ЛЭП і часцяком гінуць ад удару токам. А людзі, бывае, часова застаюцца без электрычнасці праз аварыі, звязаныя з гэтымі птушкамі. Энергетыкі скідвалі гнёзды буслоў са слупоў ЛЭП і нават ставілі адмысловыя арматурыны на іх, каб не даць птушкам зрабіць гняздо. Але гэта дапамагала толькі часткова, а калі-некалі птушкі калечылі аб іх крылы. Заўважыўшы гэта, жыхары адной вёскі згуртаваліся, каб звярнуць увагу на праблему і знайсці шляхі яе рашэння на дзяржаўным узроўні.

    Падчас прэс-тура вы даведаецеся:

    • дзе і чаму любяць сяліцца беларускія буслы,

    • як актывізм мясцовых жыхароў дапамог ахове буслоў,

    • як зрэагавалі дзяржаўныя ўстановы і грамадскія арганізацыі на праблему размяшчэння гнёздаў белых буслоў,

    • як выглядае вырашэнне праблемы, якое паўплывае на бяспеку птушынага сімвалу Беларусі.

    Мы раскажам і пакажам слупы ЛЭП з буслянкамі, зробленыя па новаму стандарту. У вас ёсць магчымасць ацаніць і расказаць чытачам пра паспяховую прыродаахоўную ініцыятыву беларусаў.

    Калі ласка, паведаміце пра свой удзел у прэс-туры Алісе Матавілавай да 17 чэрвеня 10:00 уключна на адрас matavilava@ptushki.org  або на вайбер +375291345312. На зваротным шляху мы заедзем на абед у кафэ ў Баранавічах. Меню будзе вегетэрыянскім.

    Калі ласка, устрымайцеся ад паездкі, калі маеце сімптомы прастуды ці пачуваецеся блага. Маскамі і антысептыкам мы забяспечым.

    Праграма прэс-туру

    8.00

     Збор на паркоўцы крамы “Прастор” на ст. м. Малінаўка.

    8.15–11.30

     Дарога Мінск – Баранавічы.

    11.30–11.45

     Уступнае слова. Старшыня сельсавету.

    11.45–12.00

     Аповед пра праблему буслянак, актыўных жыхароў і дэманстрацыя слупоў ЛЭП. Стараста вёскі.

    12.00–12.15

     Аповед пра беларускія і сусветныя практыкі па ахове белых буслоў. Дырэктар АПБ.

    12.15–12.30

     Белы бусел у Баранавіцкім раёне.Прадстаўнік Баранавіцкай гарадской і раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

    12.30–13.00

     Небяспека звычайных буслянак на ЛЭП і неабходнасць распрацоўкі адмысловай канструкцыі. Дэманстрацыя новай канструкцыі. Прадстаўнік філіалу РУП «Брестэнерга» Баранавіцкі cельскі раён электрасетак

    13.00–13.45

     Час на дадатковыя пытанні спікерам і фота/відэа здымкі.

    13.45–14.35

     Едзем на абед у Баранавічы.

    14.35–15.35

     Абед.

    15:35 — 18:20

     Вяртанне ў Мінск.

    Просім журналістаў, калі ласка, паведаміць пра свой удзел у прэс-туры да 17 чэрвеня 10:00 уключна на e‑mail keterfal@gmail.com  або на вайбер +375291345312.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці