• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Community Connections зноў шукае ўдзельнікаў на стажыроўкі ў ЗША

    USAID Belarus абвяшчае набор на праграму Community Connections!

    Праграма прапануе беларусам трохтыднёвыя стажыроўкі ў ЗША па абмене досведам у розных прафесійных сферах.

    Тэмы праграмы ў 2020 годзе:

    • Інклюзіўная адукацыя. Даты праграмы – 8–30 красавіка 2020 года. Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 17:00 4 кастрычніка 2019 года.

    • Развіццё ініцыятыўнасці і прадпрымальніцкіх навыкаў у падлеткаў (10–18 гадоў). Даты праграмы – 8–30 красавіка 2020 года. Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 17:00 31 кастрычніка 2019-га.

    • Развіццё інавацыйнага прадпрымальніцтва. Даты праграмы – 1–23 ліпеня 2020 года. Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 17:00 4 лістапада 2019 года.

    • Журналістыка рашэнняў (Solu­tion Jour­nal­ism): як распавядаць пра паспяховыя вырашэннi грамадска важных задач. Даты праграмы – 9 верасня – 1 кастрычніка 2020 года. Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 17:00 6 снежня 2019 года.

    • Эфектыўныя iнструменты працы з моладдзю. Даты праграмы – 1–23 ліпеня 2020 года. Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 17:00 17 студзеня 2020 года.

    • Комплекс сацыяльных паслугаў па арганізацыі незалежнага пражывання людзей з інваліднасцю. Даты праграмы – 9 верасня – 1 кастрычніка 2020 года. Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 17:00 21 лютага 2020-га.

    Больш падрабязна пра тэмы праграмы можна пачытаць па спасылцы.

    Анкеты на ўдзел можна знайсці тут.

    Працоўная мова стажыровак руская і ангельская (валоданне ангельскай не з’яўляецца ўмовай адбору).

    Заяўкі на ўдзел у праграме з пазнакай Com­mu­ni­ty Con­nec­tions прымаюцца толькі праз пошту на адрас: Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці, вул. Старавіленская, 46, 220002 Мінск, Беларусь.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці