Еўрапейскія трансгранічныя гранты для журналістаў і СМІ (дэдлайн — 25 красавіка)
Праграма Еўрапейскіх трансгранічных грантаў падтрымлівае трансгранічныя каманды прафесійных журналістаў і/або інфармацыйных выданняў, якія маюць добрыя ідэі для трансгранічных расследаванняў і даследаванняў па еўрапейскіх тэмах. Гісторыі павінны быць актуальнымі для еўрапейскіх мэтавых груп.
Падаць заяўку могуць трансгранічныя каманды, якія складаюцца як мінімум з двух прафесійных журналістаў і/або незалежных навінавых агенцтваў як мінімум з дзвюх розных краін Еўропы. Не менш за 80% запытанага бюджэту павінна быць накіравана журналістам ці СМІ з краін ЕС.
Фінанасаванне ў рамках праграмы можа ўключаць камандзіроўкі, пераклад, доступ да баз дадзеных або час для даследавання. Не падтрымліваюцца фіксаваныя выдаткі (такія як выдаткі на офіс), інвестыцыі (такія як камеры ці кампутары) ці вытворчыя выдаткі.
Каманды могуць таксама падаць заяўку на настаўніка для дапамогі ў даследаванні ці ў выпадку неабходнасці набыцця пэўных навыкаў.
Больш інфармацыі — па спасылцы
Дэдлайн падачы заявак: 25 красавіка 2024 года.
Па дадатковых пытаннях звяртайцеся на пошту Grants@journalismfund.eu