Фестываль дакументальнага кіно аб правах чалавека (Заяўкі — да 30 лістапада)
З 25 сакавіка па 1 красавіка 2016 года ў Кіеве (Украіна) пройдзе Міжнародны фестываль дакументальнага кіно аб правах чалавека, арганізаваны Украінскім Хельсінкскім саюзам па правах чалавека. Да ўдзелу ў конкурснай праграме дапускаюцца неігравыя фільмы, створаныя не раней чым за 2 гады да пачатку фестывалю.
Катэгорыі (намінацыі) конкурснай праграмы:
- «Docu / Жыццё»,
- «Docu / Права»,
- «Docu / Коратка» (хранаметраж фільмаў — не больш за 45 хвілін),
- «Docu / Украіна» (нацыянальны конкурс).
Пераможцы фестывалю атрымаюць грашовыя прызы.
Заяўкі прымаюцца да 30 лістапада 2015 года. Больш падрабязна пра ўмовы ўдзелу — тут.
У рамках фестывалю пройдуць канферэнцыі, круглыя сталы, тэматычныя секцыі, майстар-класы майстроў дакументальнага кіно і праваабаронцаў, дыскусіі, семінары і фотавыставы.