FPU прымае заяўкі на гранты на трансгранічныя расследаванні (дэдлайн — 9 верасня)
Як зазначае IJNet, асабліва вітаюцца заяўкі ад журналістаў з Беларусі, Украіны і Расіі, якія вымушаны былі з’ехаць са сваіх краін з‑за вайны ці цэнзуры і зараз легальна пражываюць у краінах ЕС.
Free Press Unlimited (FPU) у рамках Ініцыятывы па калабаратыўнай і расследавальніцкай журналістыцы (Collaborative and Investigative Journalism Initiative, CIJI) прымае заяўкі на гранты на працу над сумеснымі трансгранічнымі расследавальнымі праектамі.
Незалежныя еўрапейскія медыяарганізацыі, а таксама журналісты, якія знаходзяцца ў Еўропе і супрацоўнічаюць з такімі арганізацыямі, запрашаюцца падаць заяўкі. Арганізатары падтрымаюць праекты, якія маюць дачыненне як мінімум да дзвюх краін ЕС або адной краіны ЕС і Беларусі, Украіны або Расіі.
Гатовы матэрыял павінен быць апублікаваны як мінімум у двух СМІ з краін, з якімі будзе звязана расследаванне.
Арганізацыя плануе ўручыць дзесяць грантаў па 10 000 эўра кожны.
Падаць заяўку