Анлайн-сустрэча «Як змагацца з выгараннем?» (18 сакавіка)
14 сакавіка 2024
Партнёр Беларускай асацыяцыі журналістаў Free Belarus Center запрашае на сустрэчу па псіхалогіі для ўсіх жадаючых.
Сустрэчу правядзе Марта Скугарэва — гештальт-тэрапеўтка, якая працуе з тэмамі эміграцыі, крызісу і страт, правяла больш за 10 праектаў па тэме эміграцыі з 2020 года.
Дзе: анлайн.
Калі: 18 сакавіка ў 17:00 (Варшава), 18:00 (Кіеў, Вільня), 19:00 (Мінск).
Тэмы:
- што такое выгаранне;
- ці бывае яно за межамі прафесіі;
- якія тэхнікі саматурботы выкарыстоўваем пры выгаранні.
Free Belarus Center — гэта незалежная грамадская ініцыятыва, створаная для аказання гуманітарнай падтрымкі людзям, вымушаным пакінуць Беларусь, а таксама для інфармацыйнага асвятлення і забеспячэння міжнароднай рэакцыі на рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
«У рэзюмэ свядома не ўказваў, што я не маю зроку»: як невідушчы працуе на стужцы навін вядомага ўкраінскага медыя
14.08.2024
Журналисты в Молдове получили сообщения с угрозами убийством и требованием голосовать за Майю Санду
04.11.2024
«Раней было развіццё, сёння — захаванне таго, што існуе». Што адбываецца з мiжнародным фестывалем тэатраў лялек у Гродне?
21.09.2024
Bloomberg звольніў журналістку, якая першай паведаміла пра «вялікі абмен»
06.08.2024