Фундацыя імя Конрада Адэнаўэра: Праграма для маладых лідараў Усходняга партнёрства, Расіі
Фундацыя імя Конрада Адэнаўэра (Германія) запрашае на праграму маладых і таленавітых лідараў у галіне палітыкі, права, развіцця грамадзянскай супольнасці, эканомікі, медыя і навукі. Праграма спланавана для кандыдатаў краін "Усходняга партнёрства" (Беларусі, Украіны, Малдовы, Грузіі, Арменіі, Азербайджана) і Расіі. Навучанне па праграме пройдуць каля 100 удзельнікаў - блогераў, экспертаў недзяржаўных арганізацый, палітыкаў, журналістаў, маладых навукоўцаў.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- грамадзянства Беларусі, Украіны, Малдовы, Грузіі, Арменіі, Азербайджана ці Расіі;
- узрост да 35 год;
- мінімум — ступень бакалаўра;
- пацверджанне актыўнасці ў палітычнай моладзевай арганізацыі, няўрадавай арганізацыі, фундацыі або навуковай інстытуцыі, сацыяпалітычная ангажаванасць;
- валоданне ангельскай мовай на ўзроўні B2 (будзе спраўджана на Skype-сумоўі);
- гатоўнасць удзельнічаць у разнастайных семінарах на працягу трох бліжэйшых гадоў (прыблізна па чатыры 3‑дзённых семінары на год у Кішынёве, Кіеве, Вільнюсе, г.д.).
Праграма скіравана на міжрэгіянальны і «міжсектарны» абмен: разуменне кааперацыі і ўзаемаадносін паміж палітычнымі партыямі, НДА, журналістамі, акадэмічнымі коламі як неабходнасць для фарміравання рэформаў.
Фундацыя пакрывае выдаткі на візу, падарожжы, пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў семінараў.
Тэмы навучання: лідарскія якасці і арганізацыйная структура, палітычная камунікацыя і празрыстасць, менеджмент праектаў. Навучэнцы атрымаюць уяўленне пра еўрапейскія каштоўнасці, структуру інстытутаў Еўразвязу, заканатворчасць і лабізм, міжнароднае і нацыянальнае права, структуру НАТА і ролю альянсу, замежную палітыку Еўразвязу ў геапалітычным кантэксце, прадухіленне рэгіянальных канфліктаў, сацыяльную рынкавую гаспадарку, адносіны паміж Еўразвязам і Еўразійскім саюзам, падыходы да фіскальных і эканамічных рэформ, інш.).
Каб падаць заяўку, неабходна запоўніць анлайн-анкету.
Дэдлайн — 15 верасня 2016 года. Падрабязней — тут.
Паводле KAS Belarus.