Цэнтр новых ідэй запрашае на Belarus Future Unconference 2024 (23 лістапада, Варшава)
Belarus Future Unconference 2024 пройдзе 23 лістапада ў Варшаве і збярэ грамадскіх актывістак і актывістаў, сацыяльных прадпрымальніц і прадпрымальнікаў, журналістак і журналістаў, а таксама іншых неабыякавых асобаў для таго, каб абмеркаваць новае бачанне грамадскага сектара і яго ролю ў будучыні краіны.
Дзе: Centrum Kreatywności Targowa (Warszawa, Targowa 56)
«Каб зноў пачаць уплываць на будучыню краіны, грамадскім актарам патрэбны крытычны reality-check і пераасэнсаванне сваёй ролі ў сённяшняй Беларусі. Трэба правесці перазборку дзейнасці і намацаць накірункі развіцця. Знайсці аптымізм, але пазбавіцца ілюзій».
Палова антыканферэнцыі пройдзе ў фармаце паралельных дыскусій World Cafe. Падчас кожнай з іх удзельніцы і ўдзельнікі будуць абмяркоўваць адну са сфераў грамадскага сектару: якая ейная роля цяпер, якой яна павінна быць і што гэтага неабходна.
У праграме
Дыскусія: Як (без ілюзій) думаць пра будучыню ў крызіс
Якія сцэнары мы бачым для Беларусі і сябе? Якой сёння мусіць быць роля грамадскіх актараў? Як правільна вызначыць мэту дзейнасці, захаваць пры гэтым і аптымізм, і цвярозую ацэнку перспектываў?
- Леся Руднік
- Юры Дракахруст
- Яўгенія Сугак
- Уладзь Кобец
- Аляксандр Івулін (мадэрацыя)
Адкрытыя паралельныя дыскусіі:
- Якімі мусяць быць грамадскія ініцыятывы, каб стаць рухавіком зменаў у Беларусі? — Вераніка Станкевіч
- Якія адукацыйныя праекты патрэбныя Беларусі? — Таня Кавалёнак
- Як мае трансфармавацца даследчы сектар, каб спрыяць развіццю Беларусі? — Генадзь Коршунаў
- Якое прадпрымальніцтва патрэбнае Беларусі? — Дзмітры Калінін
- Якія культурныя праекты здольныя ўзмацніць пачуццё адзінства і тоеснасці беларусаў? — Віктар Шукеловіч
- Як будаваць супольнасці, якія будуць карыснымі Беларусі? — Вольга Гарбунова
- Якія палітыкі і палітыка нам патрэбныя? — Андрэй Ягораў
- Чым творчыя людзі могуць дапамагчы Беларусі? — Марыя Таніна
- Якое жаночае лідарства патрэбнае краіне? — Ксенія Малюкова
- Якія моладзевыя ініцыятывы цяпер патрэбныя Беларусі? — Кацярына Буніна
- Як павінна змяніцца роля медыяў, каб найлепш служыць грамадству? — Яўгенія Сугак
Fishbowl дыскусія «Чаму мы павінны змяніцца»
Грамадскі сектар выжыў і перабудаваўся, але згубіў істотную частку свайго ўплыву. Ці магчыма спыніць гэты працэс, якія шляхі нарошчвання ўплыву застаюцца і якую крытычную працу неабходна для гэтага правесці?
- Антон Раднянкоў
- Павел Свярдлоў
- Яраслаў Бекіш
- Анастасія Рагатко
- Алана Гебрэмарыям (мадэрацыя)
Рэгістрацыя
Калі ёсць пытанні ці прапановы — напішыце на info@newideas.center.