Гадавы курс «Правы чалавека ў дзеянні!» (да 25 кастрычніка)
Legal initiative запрашае на гадавы курс па правах чалавека. Курс падыходзіць для тых, хто мае базавыя веды ў галіне правоў чалавека і хоча іх паглыбіць, таксама для актывістаў, якія хочуць пачаць уласны праект, і для тых, хто плануе пачаць кар'еру ў галіне правоў чалавека.
Курс уключае:
-
Тэарэтычныя сесіі: Удзельнікі будуць мець 6 афлайн-сесій, дзе будзе вывучацца тэорыя правоў чалавека.
-
Вебінары: Паміж афлайн-сесіямі прадугледжаны вебінары.
-
Хатнія заданні: Удзельнікі будуць атрымліваць хатнія заданні на спецыяльнай платформе.
-
Практыка: Удзельнікі маюць магчымасць праходзіць стажыроўку ў праваабарончай арганізацыі ці рэалізаваць уласны праект.
Таксама ўдзельнікі змогуць атрымаць запрашэнне ў клуб выпускнікоў і дапамогу ў пошуку дадатковых магчымасцяў для працы ў праваабарончым сектары.
Прачытаць больш аб курсе і запоўніць анкету можна ТУТ.
Дэдлайн: — да 25 кастрычніка.