• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Камунікацыя на раз-два: гайд па публічных выступах і падрыхтоўцы да інтэрв’ю (дэдлайн — 2 снежня)

    Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» запрашае на вебінары для актывістаў і актывістак моладзевых арганізацый і ініцыятыў, якія хочуць упэўнена размаўляць з аўдыторыяй, адказваць на складаныя пытанні і пераадольваць страх публічных выступленняў.

    Фота: faux­els для pexels.com

    У рамках двух сустрэч фокус будзе на:

    1. Публічных выступах (4 снежня 19:30 па Мінску):
    • Як падрыхтаваць выступленне: ад ідэі да фінальнага тэксту.
    • Псіхалагічныя прыёмы для ўпэўненасці на сцэне.
    • Тэхнікі ўтрымання ўвагі аўдыторыі: мова цела, голас, кантакт вачыма.

    2. Падрыхтоўцы да інтэрв’ю і Q&A (6 снежня 19:30 па Мінску):

    • Як спраўляцца з нязручнымі пытаннямі і непрадказальнымі сітуацыямі.
    • Чэк-ліст для падрыхтоўкі: што рабіць да, падчас і пасля інтэрв’ю.

    Што ты атрымаеш?

    • Простыя і практычныя інструменты для падрыхтоўкі і самапрэзентацыі.
    • Адказы на актуальныя пытанні аб складанасцях у камунікацыі.
    • Магчымасць абмяняцца досведам з іншымі ўдзельнікамі і ўдзельніцамі.

    Экспертка: трэнерка па публічных выступах, кансультантка па пытаннях дзелавых камунікацый, прадпрымальніца і адукатарка. Шмат працуе з фаўндэрамі і камандамі стартапаў, а таксама з праграмамі падтрымкі жанчын-прадпрымальніц.

    Каму падыйдзе гэты вебінар?

    • прадстаўнікам і прадстаўніцам моладзевых арганізацый і ініцыятыў;
    • прадстаўнікам і прадстаўніцам палітычных ініцыятыў;
    • тым, хто працуе з людзьмі і хоча прапампаваць навык публічных выступаў.

    Калі і дзе?

    4 і 6 снежня 19:30 па Мінску, анлайн, Zoom

    РЭГІСТРАЦЫЯ

    Дэдлайн падачы заяўкі – 2 снежня ўключна.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці