Gaude Polonia: стыпендыі на паўгадовы курс навучання ў Польшчы (дэдлайн — 15 кастрычніка)
Стыпендыя для творцаў з постсавецкіх краінаў, у тым ліку для фатографаў, рэжысёраў і крытыкаў.
Нацыянальны цэнтр культуры ў Варшаве аб’яўляе конкурс на атрыманне стыпендыі на паўгадовы курс навучання ў Польшчы ў межах стыпендыяльнай праграмы міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча Gaude Polonia на 2025 год.
Праграма будзе рэалізоўвацца ў перыяд з 1 лютага па 31 ліпеня 2025 года, памер стыпендыі складзе 4500 злотых у месяц.
На атрыманне стыпендыі могуць прэтэндаваць дзеячы культуры і творцы з Беларусі, Украіны і іншых краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і постсавецкіх дзяржаў, якія прадстаўляюць наступныя сферы дзейнасці:
- кіно (уключаючы гісторыю кіно і кінакрытыку),
- выяўленчае мастацтва (уключаючы фатаграфію і мастацкую крытыку),
- ахова культурнай спадчыны (уключаючы захаванне твораў мастацтва і музейную справу),
- літаратура (уключаючы пераклад),
- музыка (уключаючы гісторыю і музычную крытыку),
- тэатр (уключаючы тэатральную крытыку) і танцы.
Дэдлайн — 15 кастрычніка 2024 года.
Падрабязна пра ўмовы ўдзелу чытайце тут
Заяўку на атрыманне стыпендыі ад праграмы «Gaude Polonia» трэба падаць асабіста або даслаць поштай на адрас: Narodowe Centrum Kultury, ul. Płocka, 13, 01–231, Warszawa.
Заяўка павінна змяшчаць як мінімум дзве рэкамендацыі ад аўтараў, прызнаных у дадзенай вобласці. Да дакументаў неабходна прыкласці флешку з музычнымі запісамі або партфоліо з творамі кандыдата.
Праграма Gaude Polonia была распачатая ў 2003 годзе. Яна служыць умацаванню культурных сувязяў і будаванню добрых адносін паміж Польшчай і яе суседзямі (перш за ўсё з Украінай і Беларуссю), прасоўванню польскай культуры ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе і супрацоўніцтву паміж мастацкімі супольнасцямі Польшчы і краін рэгіёна.