Грамадзянскі саміт Unlock у Празе (дэдлайн — 29 снежня)
Пражскі грамадзянскі цэнтр прымае заяўкі на штогадовую платформу Unlock — саміт пра актывізм і інавацыі, дзе можна знайсці аднадумцаў, папоўніць веды і пашырыць свае кампетэнцыі.
У гэтым годзе саміт прысвечаны пераасэнсаванню таго, як грамадзянская супольнасць можа заставацца актуальнай у надзвычай складаных умовах.
Арганізатары запрашаюць актывістаў, журналістаў і іншых стваральнікаў кантэнту, а таксама наватараў у галіне тэхналогій, якія імкнуцца да пазітыўных змен:
«Мы хочам прадставіць гісторыі тых, хто адаптаваўся і знайшоў новыя спосабы быць актуальнымі і ўплывовымі».
Дзе: Прага, Чэхія.
Калі: 12–13 чэрвеня 2025 года.
Працоўная мова: англійская.
Абраныя ўдзельнікі атрымаюць візавую падтрымку. Некаторыя змогуць атрымаць аплату дарожных выдаткаў і пражывання.
Для ўдзелу неабходна запоўніць анлайн-форму
Дэдлайн — 29 снежня 2024 года.
Падрабязнасці па спасылцы. Дадатковыя пытанні дасылайце на unlockfest@praguecivilsociety.org