Грант Мілены Ясенскай на даследаванні для журналістаў (7,500€ + 1,900€)
У праграме могуць удзельнічаць журналісты культуры, слова «культура» можна разумець па-рознаму і яно ахоплівае шырокую інтэлектуальную і мастацкую сферу. Тым не менш, працы журналістаў павінны быць звязаныя з адной з асноўных сфер даследаванняў.
Мілена Ясенска (1896 — 1944) была выбітнай журналісткай, пасярэднікам паміж культурамі Чэхіі і Германіі, а таксама праніклівай палітычнай каментатаркай. Грант Мілены Ясенскай прапануе еўрапейскім журналістам правесці час удалечыні ад іх працоўнага месца, для таго каб паглыбіцца ў даследаванне, тэму якога журналісты выбіраюць самі.
Дэдлайн — 24 лютага.
У праграме могуць удзельнічаць журналісты культуры, слова «культура» можна разумець па-рознаму і яно ахоплівае шырокую інтэлектуальную і мастацкую сферу. Тым не менш, працы журналістаў павінны быць звязаныя з адной з асноўных сфер даследаванняў.
4 журналісты змогуць правесці 3 месяцы ў Вене, Аўстрыя. Яны будуць атрымліваць стыпендыю памерам у 2,500€ у месяц. Таксама арганізатары змогуць бясплатна забяспечыць удзельнікаў праграмы офісам, доступам да інтэрнэту, абсталяваннем неабходным для даследаванняў і працы і іншымі паслугамі. Акрамя таго, удзельнікі змогуць атрымаць грант памерам у 1,900€ на паездкі, неабходныя для даследавання.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- Грант прызначаны для таленавітых і вопытных журналістаў Еўропы (і таксама журналістаў Азербайджана, Грузіі, Турцыі і Арменіі).
- Кандыдаты павінны мець вопыт працы ў друку, на тэлебачанні, радыё, ці інтэрнэт-журналістыцы ў плыні некалькіх гадоў і павінны мець выбітны паслужны спіс.
- Пачаткоўцы журналісты і студэнты атрымаюць адмову.
- Заяўку на ўдзел у гранце можна падаць анлайн на сайце арганізатара.
Для падачы заяўкі неабходна кароткае апісанне праекта (аб’ёмам не больш за 8 000 знакаў з прабеламі), і таксама апісанне меркаванага выніку (кніга, артыкул, тэле‑, радыё-перадача), рэзюмэ. Пералік публікацый.