Гранты International Women’s Media Foundation для журналістак
1 ліпеня 2024
Беларуская асацыяцыя журналістаў
IWMF — Міжнародны фонд жанчын, працуючых у СМІ, прапануе гранты Говарда Г. Бафета. Мэта стыпендый — падтрымка праектаў журналістак і небінарных персон і магчымасцяў іх прафесійнага развіцця.
Магчымыя праекты ўключаюць:
- асвятленне невядомых шырокай публіцы, але важных для сусветнай супольнасці мясцовых праблем;
- арганізацыю сумесных амбіцыйных журналісцкіх праектаў;
- наведванне віртуальных трэнінгаў, павышэнне вопыту і кар’ерны рост.
Кандыдаткі павінны мець як мінімум адзін год прафесійнага досведу ў журналістыцы. Каманды журналістаў таксама могуць падаваць заяўкі, але заяўка павінна паступіць ад імя журналісткі і як мінімум палова сябраў каманды павінны быць жанчынамі.
Памер гранта залежыць ад памеру праекту. На дадзены момант Фонд не можа задаволіць вялікія запыты на атрыманне грантаў на суму больш за 10 000 долараў.
Заяўкі прымаюцца на сталай аснове.
Больш інфармацыі — па спасылцы.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Эффект враждебных СМИ: что это и как он на нас влияет
09.07.2024
В Telegram есть функция, которая позволит сохранять личные переписки при удалении аккаунта. Как ей пользоваться
24.06.2024
7 антистрессовых техник для журналистов и редакторов
22.06.2024
«Гэта быў КДБ». Вялікая размова з фотажурналістам Аляксандрам Васюковічам пра працу ва Украіне, СІЗА і эвакуацыю з Беларусі
29.04.2024