Гранты на расследаванні ў экалагічнай журналістыцы (Да 1 лістапада)
Журналісты, якія жадаюць працаваць над расследаваннямі ў галіне экалогіі і навакольнага асяроддзя, могуць падаць заяўку на гэтыя гранты.
Цэнтр «GRID-Arendal» у супрацоўніцтве з Праграмай Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па навакольным асяроддзі (UNEP) і нарвежскай фундацыяй для свабоднай прэсы і расследаванняў «SKUP» прапануе 2 гранты памерам 25 тыс. нарвежскіх крон (каля 3‑х тыс. даляраў ЗША) журналістам, якія плануюць у 2016 годзе ажыццявіць расследаванні арганізаваных злачынстваў у сферы навакольнага асяроддзя.
Журналісцкія гісторыі могуць быць прысвечаны тэмам нелегальных і забароненых законамі:
- лесанарыхтовак,
- рыбалоўства,
- палявання і гандлю дзікімі жывёламі,
- здабычы карысных выкапняў,
- звалцы, перавозу і гандлю таксічнымі адкідамі.
Гранты прызначаны на пакрыццё выдаткаў на інфармацыйны пошук падчас журналісцкага расследавання (падарожжы, запісы інтэрв’ю з крыніцамі, дакументаванне рэчаіснасці і інш.).
Кандыдаты мусяць даслаць: CV, 2 рэкамендацыйныя лісты і спасылкі на мінулыя публікацыі, план публікацыі (папярэднія даследаванні тэмы / напрацоўкі з даведачнай інфармацыяй пра праблему, уяўленнем пра стратэгію матэрыялу, яго герояў, месца дзеяння і г.д.).
Заяўкі неабходна дасылаць на е‑мэйл: yemelin@grida.no (да Валянціна Ямеліна — прадстаўніка «GRID-Arendal»).
Дэдлайн — 1 лістапада 2015 года.
Падрабязнасці - тут.